Герань растапыраная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герань растапыраная[1][2] (Geranium divaricatum) — від раслін сямейства Гераніевыя (Geraniaceae), распаўсюджаны ў большай частцы Еўропы, Заходняй і Паўднёва-Заходняй Азіі.
Remove ads
Апісанне

Аднагадовая травяністая расліна 15-60 см вышынёй. Сцёблы звычайна распасцёртыя, разам з хвосцікамі лісця коратка залозіста-валасістыя, акрамя таго, з больш доўгімі адтапыранымі простымі валасінкамі. Лісце чаргаванае; ліставая пласцінка 2.5-7 см. Кветаножкі пры плодзе адагнутыя дадолу. Чашалісцікі з кароткім канчатковым асцюком, валасістыя, асабліва па жылках. Пялёсткі ружовыя, 6-7 мм даўжынёй. Створкі пладоў папярочна-маршчыністыя, коратка шарсціста-апушаныя, тонкі носік, шарахавата-шчаціністы. 2n = 28[2][3].
Remove ads
Распаўсюджанне
Від распаўсюджаны ў большай частцы Еўропы (Швецыя, Аўстрыя, Чэхія, Германія, Венгрыя, Польшча, Славакія, Швейцарыя, Малдова, Расія, Украіна (уключаючы Крым), Албанія, Балгарыя, Харватыя, Грэцыя, Італія, Румынія, Сербія, Францыя, Іспанія), Заходняй і Паўднёва-Заходняй Азіі (Афганістан, Іран, Ірак, Турцыя, Арменія, Азербайджан, Грузія, Алтай — Расія, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Сіньцзян — Кітай, Гімалаі Індыі)[4][5][6].
Ва Украіне расце ў лясах, па хмызняках, на камяністых і гранітных скалах — амаль на ўсёй тэрыторыі[2].
Remove ads
Таксанамія
Від Герань растапыраная ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).
ещё 4 семейства (згодна з Сістэмай APG II) |
яшчэ больш 300 відаў | ||||||||||||
парадак Геранекветныя | род Герань | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя | сямейства Гераніевыя | від Герань растапыраная | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна з Сістэмай APG II) |
яшчэ 4 рода | ||||||||||||
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. — 2 350 экз.
- Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 220. (руск.) (укр.)
- efloras.org . (англ.)
- plantsoftheworldonline.org . (англ.)
- npgsweb.ars-grin.gov . (англ.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads