Medicago polymorpha

From Wikipedia, the free encyclopedia

Medicago polymorpha
Remove ads

Medicago polymorpha — від кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae). Лацінскі эпітэт polymorpha азначае «шмат формаў».

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Гэта моцна разгалінаваная, аднагадовая травяністая расліна. Мае слабыя сцёблы, 10-90 см даўжынёй, тройчатае лісце, са зваротнаяйкападобнымі фрагментамі. Жоўтыя кветкі несамастойныя, даўжынёй 3-6 мм, па 3-8 кветак у кластарах. Плады каля 6-7 мм у папярочніку, дыскоідна — цыліндрычныя. Яны спачатку зялёныя і адносна мяккія, але хутка бурэюць і становяцца цвярдзейшымі. Унутры кантэйнера некалькі насенін, жоўта-бурых, ныркападобных, 3-3.8 мм.

Remove ads

Распаўсюджанне

Краіны распаўсюджвання: Паўночная Афрыка: Алжыр; Егіпет, Лівія; Марока; Туніс. Азія: Аман; Катар; Аб'яднаныя Арабскія Эміраты; Грэцыя; Афганістан; Кіпр; Іран; Ірак; Ізраіль; Іарданія; Ліван; Сірыя; Турцыя; Казахстан; Кыргызстан; Таджыкістан; Туркменістан; Узбекістан. Каўказ: Азербайджан; Грузія; Расія — Перадкаўказзе, Дагестан. Еўропа: Вялікабрытанія; Аўстрыя; Германія; Украіна (у тым ліку Крым); Індыя; Балгарыя, Былая Югаславія; Грэцыя (у тым ліку Крыт); Італія (у тым ліку Сардзінія, Сіцылія); Румынія; Францыя (у тым ліку Корсіка); Партугалія (у тым ліку Мадэйра); Гібралтар; Іспанія (у тым ліку Балеарскія і Канарскія астравы). Натуралізаваўся ў многіх іншых краінах.

Насяляе лугі на 0-1900 м над узр. мора. Від вельмі прыстасаваны да гарачыні і засухі, але мала — да нізкай тэмпературы і марозу. Аддае перавагу вапнавым глебам. З'яўляецца кормам для жывёлы, але плады калючыя, таму на ім не пасуць авечак.

Remove ads

Галерэя

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads