Shoot-Out 2011 (снукер)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Shoot-Out 2011 (снукер)
Remove ads

Shoot-Out 2011 (таксама вядомы як CaesarsCasino.com Shoot-Out 2011 — ад назвы спонсара) — прафесійны запрашальны турнір па снукеры, які праходзіў з 28 па 30 студзеня 2011 года на цыркавой арэне ў Блэкпульскай вежы, у Блэкпуле, Англія. Турнір стаў адноўленным розыгрышам Shoot-Out, які быў заснаваны ў 1990 годзе. Упершыню турнір Shoot-Out спансавала кампанія «Caesars Casino Online». Прызавы фонд турніру склаў £130 000, з якіх £32 000 атрымаў пераможца.

Хуткія факты Сезон, Тэрміны ...

Пераможцам турніру стаў Найджэл Бонд, які перайграў на сваім шляху да тытула Джо Джогію (46:24), Стывена Лі (96:0), Роры Мак-Лаўда (47:45), Марка Кінга ў чвэрцьфінале (29:23), Маркуса Кэмбэла ў паўфінальным матчы (55:14) і Роберта Мілкінса ў фінальным паядынку (58:24). Такім чынам, 45-гадовы англічанін выйграў свой шосты прафесійны тытул у кар’еры і першы за больш чым 13 гадоў (пасля перамогі на Мастэрсе Шатландыі ў 1997 годзе). На працягу спаборніцтва ўдзельнікі выканалі чатыры соценныя серыі: Роні О’Саліван аформіў брэйкі ў 123 і 113 балаў, Марк Кінг здзейсніў серыю ў 112 ачкоў, а Альфрэд Бёрдэн выканаў сэнчуры-брэйк у 106 балаў.

Remove ads

Прызавыя грошы

У 2011 годзе спонсарам турніру Shoot-Out стала кампанія Caesars Casino Online. Яна забяспечыла прызавы фонд турніру, які склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Больш інфармацыі Дасягненне, Прызавыя ...
Remove ads

Удзельнікі

На турніры Shoot-Out 2011 прынялі ўдзел 64 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу і прынялі запрашэнне на ўдзел.

Восем гульцоў удзельнічалі на Shoot-Out у другі раз, г.зн. гулялі на турніры 1990 года: Стывен Хендры (14), Кен Доэрці (28), Найджэл Бонд (37), Стыў Дэвіс (41), Бары Пінчэс (44), Тоні Дрэга (46), Алан Мак-Манус (48) і Род Лоўлер (55). Джымі Уайт (57) таксама быў уключаны ў сетку Shoot-Out 1990, але зняліся з турніру, не згуляўшы там ніводнага матча.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на турніры Shoot-Out 1990 года.

Больш інфармацыі Р, Гулец ...

Усе астатнія ўдзельнікі сталі дэбютантамі спаборніцтва. Лян Вэньбо зняўся з турніру, не згуляўшы ніводнага паядынку.

Самым узроставым удзельнікам Shoot-Out 2011 года стаў 53-гадовы Стыў Дэвіс. Джымі Уайту падчас турніру было 48 гадоў, а Тоні Дрэгу і Найджэлу Бонду — па 45. Самым маладым удзельнікам Shoot-Out 2011 стаў 19-гадовы Энтані Мак-Гіл. Джаду Трампу быў 21 год, а Дэвіду Морысу — 22.

Ніжэй прадстаўлена табліца з інфармацыяй пра ўсіх астатніх удзельнікаў спаборніцтва.

Чэмпіён свету
Больш інфармацыі Р, Ігрок ...
Remove ads

Ход турніру

Лёсаванне першага раўнда было праведзена 28 лістапада 2010 года перад фіналам Прэм'ер-лігі. Лёсаванне кожнага наступнага этапу, уключаючы паўфінальны, адбывалася на самой арэне.

Першы раўнд (1/32 фіналу)

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Другі раўнд (1/16 фіналу)

Трэці раўнд (1/8 фіналу)

Чвэрцьфіналы

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Паўфіналы

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Фінал

Больш інфармацыі Турнір, Стадыя ...
Remove ads

Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў

У рамках турніру Shoot-Out 2011 было зроблена было зроблена 14 паўсоценных брэйкаў, з якіх чатыры былі соценнымі.

Больш за адну паўсоценную серыю на турніры выканалі толькі Роні О'Саліван (3 серыі) і Джо Пэры (2 серыі). О'Саліван таксама стаў і лідарам па соценным брэйкам, аформіўшы серыі ў 123 і 113 балаў. Серыя ў 123 ачкі, здзейсненая ў матчы 1/8 фіналу супраць Марка Сэлбі, стала найвышэйшым брэйкам спаборніцтва і прынесла англічаніну дадатковы прыз у £2,000.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, спарадкаваныя па іх вышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаныя ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Больш інфармацыі Гулец, 50+ ...
Remove ads

Спасылкі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads