Чысцік лясны
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чы́сцік лясны[1][2] (Stachys sylvatica) — від кветкавых раслін роду Чысцік (Stachys) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Тыпавы від роду.
Remove ads
Назвы
Чысцік лясны[2], глухая крапіва[2], чысцік[3], крапіва глухая[4].
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—70[2] см, з доўгім паўзучым карэнішчам, апушаная жорсткімі валаскамі. Валодае непрыемным пахам[2]. Сцябло прамое, у верхняй частцы ліпкае ад залозістых валаскоў. Лісце простае, суцэльнае, з гародчата-зубчастым краем, завостранай верхавінкай, апушанае. Ніжняе лісце яйцападобнай формы, на чаранках. Верхняе — больш выцягнутае, сэрцападобнай формы, сядзячае. Кветкі ў коласападобным суквецці, цёмна-пурпуровыя з белым малюнкам на ніжняй губе. Плод — гладкі арэшак цёмна-бурага колеру.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Еўраазіяцкі від. Ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф і эўтроф[5]. Расце ў лясах, прыбярэжных і пойменных хмызняках, ярах, на горных лугах, узлесках і палянах. Цвіце ў чэрвені—жніўні.
Ахоўваецца на тэрыторыі Рэспублікі Комі, Краснаярскага краю і Курганскай вобласці Расіі[5].
Гаспадарчае значэнне
Лекавая і меданосная расліны. Суквецці і лісце магчыма выкарыстоўваць у якасці прыправы.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Чистец лесной: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads