Іван Іванавіч Грыгаровіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Іванавіч Грыгаровіч (1792, Прапойск, Расійская імперыя — 1852) — археолаг, гісторык[2], археограф, святар, збіральнік рукапісаў па гісторыі Беларусі. Належаў да «старабеларускага» гістарычнага напрамку[3]. Бацька расійскага гісторыка і бібліёграфа Мікалая Іванавіча Грыгаровіча.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1792 годзе ў горадзе Прапойск Магілёўскай губерні (цяпер — горад Слаўгарад Магілёўскай вобласці Беларусі)[4]. У 1811 годзе скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. У 1811—1815 гадах выкладаў у Магілёўскім духоўным вучылішчы. У 1819 годзе І. І. Грыгаровіч са ступенню кандыдата скончыў Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію[2][5], затым знаходзіўся на пасадзе рэктара вучылішчаў у Віцебску і Гомелі, пазней — служыў прыдворным протаіерэем. З 1837 года быў сябрам археаграфічнай камісіі, у складзе якой выдаў першы беларускі археаграфічнай сход крыніц — «Беларускі архіў старажытных грамат» (ч.1, Масква 1824; ч.2-я знойдзена ў рукапісным стане ў 1958 годзе). Асноўная праца, выдадзеная І. І. Грыгаровічам па беларускай гісторыі і археаграфіі — 5-томныя «Акты, относящиеся к истории Западной России…» ( СПб, 1843-53), у якіх сабраны ўнікальныя дакументы па гісторыі Беларусі, Літвы і Украіны XIV—XVII стагоддзяў[2]. Быў таксама аўтарам духоўнай літаратуры, напісаў «Исторические сведения о жизни Святого Митрофания» (СПб, 1832).
Remove ads
Праца
- Белорусский архив древних грамот. — М., 1824. Архівавана 5 верасня 2009.
- Исторические сведения о жизни святого Митрофана. — СПб., 1832.
- Переписка пап с российскими государями в XVI в. — СПб., 1834.
- Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. В 5 т. Т.5. 1633—1699. 1853. Архівавана 5 верасня 2009.
- Сочинения духовного содержания. СПб., 1862.
- Собрание сочинений Георгия Конисского. СПб., 1835.
Remove ads
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 8 чэрвеня 2022.
- Гісторыя Слаўгарадскага раёна Архівавана 18 мая 2012.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads