Іван Восіпавіч Ахрэмчык

беларускі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Іван Восіпавіч Ахрэмчык
Remove ads

Іван Восіпавіч Ахрэмчык (3 (16) снежня 1903, Мінск — 9 сакавіка 1971, Мінск) — беларускі савецкі жывапісец. Народны мастак БССР (1949), прафесар (1964)[2].

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у Маскве (1930)[2], яго выкладчыкамі былі Абрам Архіпаў, Канстанцін Істомін  (руск.), Аляксандр Шаўчэнка  (руск.). З 1931 года на педагагічнай працы: выкладаў у Беларускім дзяржаўным мастацкім тэхнікуме (1931—1941), Мінскім мастацкім вучылішчы (1948—1952), Беларускім політэхнічным інстытуце (1953—1963), Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1963—1967) на пасадзе загадчыка кафедры жывапісу[2]. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1959 гадах.[2][3]

Упершыню ўдзельнічаў у 1-й Мінскай мастацкай выстаўцы у 1921 г. («Эцюд», «Аўтапартрэт»). На II Усебеларускай мастацкай выстаўцы 1927 г. экспанаваліся два мужчынскіх партрэта, карціны «У чайнай», «Нацюрморт» і інш. У 1929 г., на III Усебеларускай мастацкай выстаўцы, сярод іншых былі паказаны «Падпісанне маніфеста аб стварэнні БССР» (1929), «Партрэт кампазітара М. Аладава» (1928), «Дзяўчынка». Амаль усе даваенныя карціны І. Ахрэмчыка не захаваліся.

Сябра Саюза мастакоў БССР з 1940 г.

Remove ads

Творчасць

Працаваў у галіне партрэта, тэматычнай карціны, пейзажа, манументальнага мастацтва. Адзін з першых у беларускім жывапісе звярнуўся да тэмах сацыялістычнага будаўніцтва, станаўлення Савецкай улады[2]. У гады Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічаў у выданні ЦК КПБ «Раздавім фашысцкую гадзіну» (1943-44). Творчасці І. Ахрэмчыка, заснаванай на рэалістычных традыцыях, ўласціва глыбокае пранікненне ва ўнутраны свет сучасніка.[2][3].

Творы

Тэматычныя карціны
  • «Падпісанне маніфеста аб стварэнні БССР» (1929)[4], першая прэмія на III Усебеларускай мастацкай выстаўцы
  • «I з’езд РСДРП» (1930), дыпломная работа
  • «Торф для Асінбуда» (1931)[4]
  • «II з’езд РСДРП» (1934), эскіз карціны
  • «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск» (1934-1935, захоўваецца ў Нацыянальным Мастацкім музеі Беларусі)[4]
  • «Гідраторф» (1937)[4]
  • «Гідраторф Асінбуд» (1937)[4]
  • «Арганізацыя Савецкай улады ў Гомелі» (1939—1940, не захавалася)[4]
  • «Твар ворага» (1942)[4]
  • «Пасяджэнне ЦК КП(б)Б 3 ліпеня 1941» (1944)[4]
Thumb
Абаронцы Брэсцкай крэпасці. 1957—1958
Партрэты
Thumb
Партрэт П. С. Пестрака. 1968
Пейзажы
  • «Над ракой» (1935)
  • «Сонечны дзень» (1952)[4]
  • «Каля сажалкі. Паланга» (1957)[4]
  • «Бэз квітнее» (1958)[4]
  • «Раніцай» (1963)[4]
  • «Квітнеючая вясна» (1963)[4]
  • «Летні пейзаж» (1965)[4]
  • «З акна майстэрні» (1971)[4]
Манументальны жывапіс
  • 2 пано для Усебеларускай выстаўкі сельскай гаспадаркі і прамысловасці (1930)[4]
  • дэкаратыўны фрыз «Свята беларускага народа» для беларускага павільёна Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі ў Маскве (1939)[4]
  • пано ў канферэнц-зале Беларускага таварыства дружбы з замежнымі краінамі (1955)
  • плафон у Тэатры юнага гледача ў Мінску (1955, у сааўт. з Ісакам Давідовічам).
Remove ads

Памяць

Thumb
Мемарыяльная дошка на будынку, дзе жыў мастак
Thumb
Міхась Лісоўскі. Шарж на Івана Ахрэмчыка

Зноскі

  1. Ахремчик Иван Осипович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Ахремчик Иван Осипович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 35. — 737 с..
  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. А — Беліца/Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова. — Мн.:БелЭн, 1993. — 494 с, ISBN 5-85700-074-2. — C. 236.
  4. Художники народов СССР. Библиографический словарь. Т.1. ААВИК — Бойко. М.: «Искусство», 1970. — с.241.
  5. І. Ахрэмчык. «Францыск Скарына»(недаступная спасылка)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads