Іван Канстанцінавіч Айвазоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іва́н Канстанцінавіч Айвазо́ўскі (руск.: Иван Константинович Айвазовский, арм.: Հովհաննես Կոստանդինեսի Հայվազյան — Аганес Гайвазян, 29 (17) ліпеня 1817 — 2 мая 1900) — сусветна вядомы мастак-марыніст, калекцыянер, мецэнат. Найвыбітнейшы мастак-армянін XIX стагоддзя[7]. Брат армянскага гісторыка і святара Габрыэла Айвазоўскага.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Іван Айвазоўскі пачаў свой творчы шлях яшчэ ў першай палове XIX ст. (1830-я г.). Але асноўны перыяд яго творчасці прыпадае на другую палову стагоддзя.
За сваё жыццё стварыў каля шасці тысяч карцін[8]. Большасць з іх былі напісаны ў Феадосіі і прысвечаны Чорнаму мору.
Творчасць

Шматлікія палотны марыніста складаюць свайго роду энцыклапедыю пра мора. «Паэзію прыроды заўсёды адчуваў, адчуваю і стараюся перадаць маім пэндзлем. Абаянне паўднёвай ночы, неба, паўднёвага захаду, жах, што наганяе на душу бура ці ураган, — вось тыя пачуцці, што натхняюць мяне, калі я пішу». Зменлівасць станаў марской стыхіі знайшла адлюстраванне ў творчасці майстра. Мора ў Айвазоўскага то ціхамірна-спакойнае («Туманная раніца», 1853; «Марына», 1858; «Раніца на моры», 1883), то зачаравана-таямнічае («Месяцавая ноч у Амальфі», 1845; «Ноч на востраве Радос», 1850), то грозна-неспакойнае («Бура», 1852). І кожны з гэтых станаў перададзены віртуозна, паэтычна. «Сюжэт карціны складаецца ў мяне ў памяці, як сюжэт верша ў паэта; зрабіўшы накід на кавалку паперы, я прыступаю да працы і да таго часу не адыходжу ад палатна, пакуль не выкажуся на ім маім пэндзлем». Творы Івана Айвазоўскага дэманструюць рамантычнае, эмацыянальнае ўспрыманне прыроды, амаль заўсёды перадаюць моцныя пачуцці, яркія перажыванні.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Айвазовский Иван Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 24 жніўня 2019.
- Ivan Konstantinovich Aivazovski // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- RKDartists
- Метраполітэн-музей — 1870.
- David Marshall Lang, Armenia: cradle of civilization, Allen and Unwin, 1970, стр. 245
- Іван Айвазоўскі. Ноч на востраве Родас . Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (25 лютага 2011).(недаступная спасылка)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads