Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі

навуковы інстытут From Wikipedia, the free encyclopedia

Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусіmap
Remove ads

Інстытут цепла- і масаабмену імя Аляксея Лыкава (руск.: Институт тепло- и массообмена имени А.В. Лыкова НАН Беларуси) — даследчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў верасні 1952 года пад назвай Інстытут энергетыкі.

Хуткія факты Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі, Абрэвіятура ...
Thumb
Будынак інстытута

На 2018 год ІЦМА ажыццяўляў набор у аспірантуру па 4 спецыяльнасцях: 1) механіка газу, вадкасці і плазмы; 2) цеплафізіка і тэарэтычная цеплатэхніка; 3) хімічная фізіка, гарэнне і выбух, фізіка крайніх станаў рэчыва; 4) прамысловая цеплаэнергетыка. У дактарантуру набіралі па 2 спецыяльнасцях: 1) цеплафізіка і тэарэтычная цеплатэхніка; 2) прамысловая цеплаэнергетыка. Інстытут ажыццяўляў: 1) распрацоўку энергаашчадных прылад цеплаабмену; 2) распрацоўку абсталявання на плазменных тэхналогіях; 3) выраб доследнага абсталявання ў галіне фізікі гарэння; 4) распрацоўку абсталявання для перапрацоўкі адкідаў; 5) распрацоўку абсталявання для атрымання нанаматэрыялаў; 6) выраб топак і кацельняў, цеплаабменнікаў на цеплавых трубах, цеплавых помпаў і халадзільнікаў[3]. З 1958 года Інстытут выдаваў па-руску «Інжынерна-фізічны часопіс» (ISSN 0021-0285), які ў Нідэрландах выходзіў у англамоўнай рэдакцыі.

Remove ads

Структура

На 2018 год Інстытут цепла- і масаабмену імя Аляксея Лыкава ўключаў Гродзенскі філіял «Навукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння» і 6 аддзяленняў: 1) энергетычных сістэм, 2) фізікі і хіміі нераўнаважных асяроддзяў, 3) цеплаабмену і механікі мікра- і нанапамерных сістэм, 4) матэматычнага мадэлявання, 5) фізікі плазмы і плазменных тэхналогій, 6) інфармацыйных сістэм[3].

У 2021 годзе ў складзе Інстытута — 5 аддзяленняў: 1) цеплафізікі, 2) фізікі і хіміі нераўнаважных асяроддзяў, 3) цеплаабмену і механікі мікра- і нанапамерных сістэм, 4) матэматычнага мадэлявання, 5) фізікі плазмы і плазменных тэхналогій.[4]

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Уваход у ІЦМА (2019 г.)

5 верасня 1952 года Акадэмія навук БССР зацвердзіла Загад № 427 аб заснаванні Інстытуту энергетыкі на аснове энергетычнага сектару (існаваў з 1946 года) Інстытута торфу. Адразу пачала працаваць аспірантура. У канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў Інстытут праводзіў даследаванні ў галіне касмічнай і авіяцыйнай тэхнікі, ядзернай энергетыкі, стварэння цепламасаабменных спосабаў і прылад гаспадарчага прызначэння. У Інстытуце правялі даследаванні ўзаемазвязанага цепла- і масаабмену ў капілярна-порыстым целе, дысперснай сістэме, рэалагічным асяроддзі, аэратэрмааптычным прыстасаванні і генератары нізкатэмпературнай плазмы. У 1963 годзе назву змянілі на Інстытут цепла- і масаабмену (ІЦМА)[5]. 22 чэрвеня 1965 года з ІЦМА вылучылі Інстытут ядзернай энергетыкі. Таксама са складу ІЦМА ўтварылі Інстытут водных праблем і філіял Энергетычнага інстытута імя Глеба Крыжаноўскага, які з 1986 года стаў Беларускім навукова-даследчым цеплаэнергетычным інстытутам. У 1969 годзе ІЦМА атрымаў ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР. У ІЦМА сфармулявалі ўраўненні для апісання пераносу энергіі і рэчыва ў асяроддзі пры фазавым і хімічным пераўтварэнні, знешнім уздзеянні і ва ўмовах патоку. У 1975 годзе ІЦМА надалі імя Аляксея Лыкава. У ІЦМА працаваў акадэмік Міхаіл Ельяшэвіч, члены-карэспандэнты С. С. Забродскі і Б. М. Смольскі[6].

Thumb
Таблічка ІЦМА (2019 г.)

У 1977 годзе Вярхоўны Савет БССР узнагародзіў ІЦМА Ганаровай граматай. У Інстытуце прапанавалі дыферэнцыяльныя ўраўненні ўзаемазвязанага цеплапераносу для апісання кінетыкі хімічных працэсаў, апісалі заканамернасці пераносу энергіі і рэчыва. У 1980 годзе супрацоўнікі Інстытуту атрымалі Дзяржаўную прэмію Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі. У 1982 і 1983 гадах — прэміі Савета міністраў СССР. У 1991 годзе з’явілася дактарантура. У 1992 годзе супрацоўнікаў ІЦМА ўзнагародзілі Дзяржаўнай прэміяй Беларусі ў галіне навукі. На 1998 год у складзе Інстытуту працавала: 22 лабараторыі, канструктарска-тэхналагічныя падраздзяленні і доследная вытворчасць. Інстытут выдаваў па-руску «Інжынерна-фізічны часопіс», які перакладалі на англійскую для краін Заходняй Еўропы і ЗША. Асноўнымі кірункамі даследаванняў былі: цеплаперадача і масаперанос у капілярна-порыстым целе, дысперснай сістэме, рэалагічным асяроддзі, турбулентным неаднародным патоку, нізкатэмпературнай плазме і пры ўзаемадзеянні выпрамянення з рэчывам; прылады і спосабы сушкі; плазменныя распрацоўкі; энергазберагальныя спосабы цепламасаабмену, прылады выяўлення цеплавых працэсаў і дынамікі вадкасцей і газаў; энергазберажэнне і навуковыя асновы энергетыкі; спальванне цвёрдага паліва і адкідаў; высокадакладнае паліраванне оптыкі і керамікі; цеплавыя працэсы ў жывых арганізмах у справе медыцыны; мембранны масаперанос; цеплаабменнік на цеплавых трубах, цеплавая помпа і лядоўневае абсталяванне; цеплафізічныя ўласцівасці рэчываў; цепламасаабмен у нераўнаважнай сістэме; ачыстка газавых выкідаў і вадкага асяроддзя; прамочванне шпалы і драўніны; распрацоўка цеплаабменных спосабаў і прылад, навуковых асноў геліятэхнікі і геліяэнергетыкі. На 1998 год у ІЦМА працавалі Б. А. Калавандзін і А. Г. Шашкоў, члены-карэспандэнты Н. М. Дарожкін і Мікалай Уладзіміравіч Паўлюкевіч[6].

Кіраўнікі

Remove ads

Зноскі

  1. GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q30141628'></a>
  2. Навуковая рада(руск.). Інстытут цепла- і масаабмену імя Аляксея Лыкава. 2018. Праверана 23 верасня 2018.
  3. Уладзімір Драгун. Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В.Лыкава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads