Іосіф Іванавіч Каржанеўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іосіф Іванавіч Каржанеўскі
Remove ads

Іосіф Іванавіч Каржанеўскі (польск.: Józef Korzeniewski, літ.: Juozapas Koženevskis; 19 сакавіка (31 сакавіка) 1806 — 21 мая 1870) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі і інфекцыйных хвароб, доктар медыцыны.

Хуткія факты Іосіф Іванавіч Каржанеўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся на тэрыторыі сучаснага Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Скончыў гімназію ў Нясвіжы, медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта. Працаваў пры ўніверсітэце памочнікам празектара анатоміі. У 1829 годзе абараніў дысертацыю на ступень доктара медыцыны.

У 1831 годзе пакінуў службу і паехаў у Брэст-Літоўск і Віцебск, дзе прымаў удзел у барацьбе з халерай. У 1832 г. памочнік празектара хірургічнай клінікі Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1835 годзе экстраардынарны прафесар, выкладаў дэсмургію (раздзел хірургіі — вучэнне аб павязках). У 18371839 гадах займаўся ва ўніверсітэцкіх клініках за мяжой і па вяртанні ў 1840 годзе прызначаны экстраардынарным прафесарам і дырэктарам акадэмічнай клінікі. Пасля закрыцця акадэміі ў 1843 годзе застаўся па-за штатам і займаўся практычнай дзейнасцю па хірургіі ў Вільне. Быў вядомы ў Польшчы як лепшы хірург. Аўтар навуковых прац па пытаннях лячэння сыпнога тыфу, пераломаў, артапедыі, дэсмургіі.

Remove ads

Зноскі

  1. http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/korzeniowski-jozef-1870/ Праверана 30 жніўня 2022.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads