Альхоўка (Магілёўскі раён)

вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альхо́ўка[1] (трансліт.: Aĺchoŭka, руск.: Ольховка) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Семукацкага сельсавета. Размешчана за 40 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Семукачы на лініі МагілёўАсіповічы. Рэльеф раўнінны, на поўдзень мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Семукачы і далей па шашы МагілёўБабруйск.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Найноўшы час

Вядома ў Расійскай імперыі з пачатку XX ст. У 1909 годзе ўрочышча Альхоўка (9 двароў) у Гарадзішчанскай воласці Быхаўскага павета Магілёўскай губерні. З сакавіка да кастрычніка 1918 года акупіравана германскімі войскамі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. 9 мая 1923 года перададзена Магілёўскаму павету.

У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 20 жніўня 1924 года ў Вялікабялевіцкім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 жніўня 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я гг. вяскоўцы ўступілі ў калгас.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 16 ліпеня 1954 года ў Семукацкім, з 22 ліпеня 1960 года ў Вендаражскім[2], з 4 чэрвеня 1965 года зноў у Семукацкім[3] сельсаветах. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Бялевічы» (цэнтр — в. Бялевічы).

Remove ads

Планіроўка

Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads