Аляксандр Пятровіч Яцкевіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Пятровіч Яцкевіч
Remove ads

Аляксандр Яцкевіч (нар. 4 студзеня 1985, Белаазёрск) — беларускі футбаліст, нападнік.

Хуткія факты Аляксандр Яцкевіч, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Гуляў за мінскае «Дынама-Юні», потым за нясвіжскі «Верас». У 2008 годзе трапіў у ждановіцкую «Дарыду», а ўжо летам таго ж года перайшоў у «Нафтан», за які доўгі час гуляў у аснове.

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У жодзінскім клубе з цягам часу здолеў стаць асноўным нападнікам, хоць і не адрозніваўся вялікай колькасцю забітых галоў. Сезон 2013 пачаў як ігрок запаса, але пасля траўмы Дзмітрыя Платонава зноў вярнуўся на месца асноўнага нападніка.

Сезон 2014 правёў выдатна: згуляў за «Тарпеда-БелАЗ» ва ўсіх 32 гульнях чэмпіянату (з іх большую частку — у стартавым складзе), і з 7 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[3]. Аднак, у новым сезоне справы пайшлі горш: Аляксандр здолеў вызначыцца толькі адной галявой перадачай. У ліпені 2015 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[4] і неўзабаве падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[5], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага нападніка.

У студзені 2016 года папоўніў склад «Слуцка»[6]. Пачаў сезон у якасці асноўнага нападніка случан, але ўлетку страціў месца ў аснове. У сезоне 2017 здолеў замацавацца ў аснове, аднак у верасні атрымаў траўму, вярнуўся на поле толькі ў канцы сезона. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[7]. У сезоне 2018 заставаўся іграком асновы, толькі ў лістападзе не гуляў з-за траўмы. У снежні 2018 года падпісаў новае пагадненне з клубам[8]. У ліпені 2019 года кантракт са «Слуцкам» быў разарваны[9].

Неўзабаве пасля сыходу са слуцкай каманды стаў іграком сталічнага НФК[10], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка. Заставаўся іграком стартавага складу і ў сезоне 2020, калі каманда вярнула назву «Крумкачы». У снежні 2020 года падоўжыў кантракт з клубам[11]. У сезоне 2021 быў асноўным нападнікам, з 8 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сезоне.

У лютым 2022 года, нягледзячы на пераход «Крумкачоў» у Другую лігу, падпісаў новы кантракт з клубам[12]. У сакавіку 2023 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[13].

Remove ads

Дасягненні

  • Беларусь Уладальнік Кубка Беларусі: 2009

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads