Аляксей Сямёнавіч Шаўроў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксе́й Сямё́навіч Шаўро́ў (17 сакавіка 1904, в. Шабуні Віцебскага раёна — 1 лістапада 1976, г. Мінск) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Віцебскі прамыслова-эканамічны тэхнікум (1924), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1930), прамыслова-эканамічны факультэт.
У 1924—1926 старшыня Юравіцкага спажывецкага таварыства Полацкага раёна, з 1930—1934 інспектар ЦКК Наркамата РСІ БССР, пасля інструктар гандлёвага аддзела ЦК КП(б)Б, у 1937—1938 інструктар аддзела кадраў Мінскага гаркама партыі. У красавіку 1938 года быў прызначаны народным камісарам гандлю БССР, начальнік Галоўгандлю, у снежні 1940 года прызначаны намеснікам старшыні Савета Народных Камісараў Беларускай ССР. У часы Вялікай Айчыннай вайны начальнік аддзела забеспячэння Беларускага штаба партызанскага руху, пасля вайны намеснік старшыні Савета Народных Камісараў Беларускай ССР, начальнік Белглаўрыбпрама, першы намеснік міністра прамысловасці тавараў шырокага спажывання БССР, міністр прамысловасці харчовых тавараў БССР, міністр гандлю БССР, намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР.
Член ЦК КПБ (1949—1952, 1960—1971), кандыдат у члены ЦК КПБ (1949—1952, 1960—1971), Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2—7 скліканняў.
Remove ads
Узнагароды
- Два ордэны Леніна,
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі,
- Ордэн Чырвонай Зоркі,
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- шматлікія медалі
Ушанаванне памяці
Імем А. С. Шаўрова названа вуліца ў Віцебску.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads