Анатоль Васільевіч Бажэнаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Васільевіч Бажэнаў (4 чэрвеня 1920 г. — 15 кастрычніка 1999 г.) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, памочнік камандзіра узвода пешай разведкі 270-га гвардзейскага стралковага палка 89-й гвардзейскай стралковай дывізіі 37-й арміі Стэпавага фронту, гвардыі сяржант[1].
Герой Савецкага Саюза (20.12.1943), гвардыі старшы сяржант запасу з 1945 года.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 4 чэрвеня 1920 года ў вёсцы Дурой цяпер Прыаргунскага раёна Чыцінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Рускі. Скончыў пачатковую школу, працаваў камбайнерам.
У Чырвонай арміі з 1942 года. У баях Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года. Член ВКП(б), з 1944 года.
Памочнік камандзіра узвода пешай разведкі 270-га гвардзейскага стралковага палка (89-я гвардзейская стралковая дывізія, 37-я армія, Стэпавы фронт) гвардыі сяржант Анатоль Бажэнаў 28 верасня 1943 года з групай пешых разведчыкаў пад моцным неприятельским агнём адным з першых фарсіраваў раку Дняпро у раёне вёскі Келеберда Крэменчуцкага раена Палтаўскай вобласці Украіны.
Заняўшы плацдарм на правым беразе Дняпра, разведвальная група на працягу двух сутак адбіла шэсць контратак пераўзыходзячых сіл праціўніка, і выйшла пераможцай.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 снежня 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і геройства гвардыі сяржанта Баженову Анатолю Васільевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 1455).
Пасля вайны гвардыі старэйшы сяржант А. В. Бажэнаў дэмабілізаваны. Жыў у вёсцы Пірэвічы Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Да сыходу на пенсію працаваў у саўгасе. Апошнія гады жыў у горадзе Гомелі. Памёр 15 кастрычніка 1999 года.
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (№ 1455)
- Ордэн Леніна
- Два ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені
- Медалі, у тым ліку:
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Беларускі ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Remove ads
Зноскі
- Пасада і воінскае званне — на дату прадстаўлення к прысваенню звання Героя Савецкага Саюза.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads


