Анатоль Дзмітрыевіч Харлап
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Дзмітрыевіч Харлап (нар. 1946, Ваевічы, Бабруйская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, палітык і дыпламат.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1946 годзе ў в. Ваевічы Клічаўскага раёна Бабруйскай вобласці.
У 1986—1987 гадах — першы сакратар Фрунзенскага райкама Камуністычнай партыі Беларусі г. Мінска.
У 1987—1996 гадах — генеральны дырэктар Мінскага вытворчага аб’яднання вылічальнай тэхнікі — дырэктар Мінскага завода электронных вылічальных машын імя Арджанікідзэ.
З 24 мая 1996 года да 24 снежня 2003 года быў Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь[1][2].
З 19 лютага 2004 года[3] па 13 красавіка 2006 года[4] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.
У цяперашні час з’яўляецца старшынёй Саюза некамерцыйных арганізацый «Канфедэрацыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (наймальнікаў)» і старшынёй Рэспубліканскай асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасці «БелАПП»[5].
Remove ads
Узнагароды
- Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2004)[6];
- ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2006)[7].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads