Арсеній Уладзіміравіч Канцадайлаў

расійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арсеній Канцадайлаў (нар. 15 ліпеня 1997, Калінінград) — расійскі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Арсеній Канцадайлаў, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», у 2015 годзе пачаў выступаць за дубль. У 2017 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак тады так і не згуляў за яе.

Да сезона 2018 рыхтаваўся з асноўнай камандай «Мінска». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 30 чэрвеня 2018 года ў матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (2:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Усяго ў сезоне 2018 дзесяць разоў выйшаў на поле ў асноўнай камандзе (8 матчаў у чэмпіянаце і 2 у Кубку). З лістапада 2018 года не гуляў з-за траўмы.

Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў «Мінск», і ў красавіку 2019 года стаў іграком клуба «Ашмяны-БДУФК», дзе замацаваўся ў аснове. У жніўні 2019 года перайшоў у сталічны «Энергетык-БДУ»[3], дзе звыйчана выхадзіў на замену. У лютым 2020 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з клубам[4]. Пазней трэніраваўся з чысцінскім «Андэрдогам», аднак клуб не быў дапушчаны да Першай лігі, і нападнік у сакавіку папоўніў склад «Ашмянаў-БДУФК», дзе ў сезоне 2020 быў трывалым іграком стартавага складу.

У лютым 2021 года падпісаў кантракт з рэчыцкім «Спадарожнікам»[5]. Хутка замацаваўся ў аснове рэчычан. У ліпені 2021 года перайшоў у «Слуцк»[6], дзе таксама замацаваўся ў аснове. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне са слуцкім клубам[7].

У студзені 2023 года пакінуў «Слуцк»[8] і неўзабаве стаў іграком брэсцкага «Дынама»[9]. У жніўні 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з брэсцкім клубам[10] і неўзабаве далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[11]. Па заканчэнні сезона 2023 пакінуў дзяржынскі клуб[12].

Remove ads

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads