Балатнакветнік

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Балатнакветнік
Remove ads

Балатнакве́тнік, Німфейнік[1][2] (Nymphoides) — род кветкавых раслін сямейства Бабковыя (Menyanthaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя водныя расліны з паўзучым карэнішчам. Сцёблы доўгія, дасягаюць паверхні вады. Лісце шчыльнае, скурыстае, плавае на паверхні вады. Кветкі на доўгіх кветакносах, жоўтага або белага колеру, сабраныя ў парасонападобныя суквецці. Плод — шматнасенная каробачка.

Віды і распаўсюджанне

Род налічвае каля 25[2] відаў (34 віды[3]), распаўсюджаных пераважна ў трапічных і субтрапічных раёнах абодвух паўшар’яў. Ва ўмераным поясе, у т.л. на тэрыторыі Беларусі на рацэ Нёман у Карэліцкім раёне сустракаецца балатнакветнік шчыталісты (Nymphoides peltata)[2].

Растуць у стаячай вадзе заток азёр і рэк, старыцах, сажалках.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads