Барысаўскі хрусталёвы завод

From Wikipedia, the free encyclopedia

Барысаўскі хрусталёвы заводmap
Remove ads

«Барысаўскі хрусталёвы завод»[1] — прадпрыемства па вытворчасці вырабаў са шкла і хрусталю ў горадзе Барысаў Мінскай вобласці. Па стане на 2020 год знаходзілася ў стадыі ліквідацыі з прычыны банкруцтва[2]. У 2021 годзе створанае на базе прадпрыемства ААТ «Барысаўскі хусталь» было ліквідавана[3]. Іншая частка прадпрыемства была рэарганізавана ў вытворцу вырабаў з медыцынскага шкла ААТ «Белмедшкло».

Хуткія факты Барысаўскі хрусталёвы завод, Тып ...
Remove ads

Гісторыя

У Расійскай імперыі

У 1895 годзе ў Барысаве быў адкрыты шклозавод, які вырабляў шкляны і хрусталёвы посуд, а таксама лямпавае шкло. У чэрвені 1895 адбылася стачка з удзелам 48 рабочых. У 1899 годзе Вільгельм Краеўскі на паях з В. Панкевічам перакупілі гуту ў Новабарысаве ў збанкрутавалага ігуменскага купца Беркі Кабакова. Завод быў абсталяваны лакамабілем у канцы 19 стагоддзя.

У 1905 годзе здарылася трагедыя — Вільгельм Краеўскі патануў у Нёмане. Нашчадкі Краеўскага змянілі назву прадпрыемства, і Барысаўскі шкло-хрустальны купецкі завод стаў Таварыствам Браты Краеўскія «Барысаў».

Thumb
Прэйскурант 1917 года.

Да 1910 года на прадпрыемстве было занята 260 рабочых. Кошт абсталявання завода ў 1910 годзе ацэньваўся ў 51 тысячу рублёў, у 1913 годзе — 101 тысячу рублёў. Кошт прадукцыі складаў 200 тысяч рублёў (1913 год). Завод выпускаў хрусталь, сталовы посуд, лямпавае шкло.

Завод атрымаў вялікі залаты медаль камітэту Усерасійскіх сельскагаспадарчых выставак за высокую якасць хрустальнага посуду (пачатак ХХ стагоддзя). У 1917 годзе на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы вырабы з хрусталю ўпершыню былі адзначаны ўзнагародамі.

Перыяд СССР

Thumb
Тытульны ліст Каталога шкловырабаў заводаў «Нёман» і Барысаўскага імя Дзяржынскага, 1966 год

19 лістапада 1917 года ў Барысаве была ўсталявана Савецкая ўлада. Да гэтага часу на ўсіх прадпрыемствах горада быў усталяваны васьмігадзінны працоўны дзень. Саветамі працоўных і салдацкіх дэпутатаў былі зацверджаны завадскія камітэты. Аднак у 1918 годзе Барысаў быў акупаваны нямецкімі войскамі, а ў 1919–1920 гадах — польскімі.

У 1921 годзе завод аднавіў працу і працягваў дзейнасць роўна 100 гадоў, да свайго закрыцця ў 2021 годзе[1].

У 1922 годзе прадпрыемства было нацыяналізавана, заводу было прысвоена імя акадэміка Тамаша Домбаля.

Пры савецкай уладзе завод быў рэканструяваны. У 1924 годзе была абсталявана ванная печ для выпуску бутэлек, створана механізаванае шліфавальна-паліровачнае аддзяленне. Завод пачаў вырабляць гатункавы шкляны посуд і лямпавае шкло вышэйшай якасці.

Па стане на 1941 год завод уваходзіў у Беларускі трэст шкляной прамысловасці Народнага камісарыята лёгкай прамысловасці БССР[4].

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны адбылося чарговае аднаўленне і завод выпусціў першую прадукцыю. У першыя пасляваенныя гады завод спецыялізаваўся на выпуску вырабаў з бясколернага шкла.

У 1956 годзе была ўсталявана новая шасцігаршчковая печ для варкі каляровага шкла і хрусталю. Таксама атрымаў шырокае выкарыстанне метад глыбокага тручэння, які дазволіў палепшыць якасць і вонкавы выгляд прадукцыі.

У 1965 годзе завод быў перададзены ў вядзенне Міністэрства прамысловасці будматэрыялаў БССР[4]. У 1966 годзе быў выдадзены каталог шкла Барысаўскага завода сумесна са шклозаводам «Нёман». У 1967 годзе быў уведзены ў строй цэх бясколернага шкла.

У 1970 годзе быў створаны новы састаўны цэх, дзе ўсе вытворчыя працэсы механізаваны. Таксама пушчаны ў эксплуатацыю картанажны цэх. Завод перайшоў на вадкае паліва. Упершыню ў СССР на прадпрыемстве было асвоена варэнне хрустальнага шкла ў ваннай печы, ацяплянай мазутам.

У 1977 годзе вырабы завода былі прадстаўлены на выстаўцы ў Парыжы і адзначаны прызам «Залаты Арол».

У 1978 годзе шклозавод быў пераўтвораны ў Хрустальны завод імя Ф. Э. Дзяржынскага[1].

Пасля распаду СССР

У 1994 годзе завод перайшоў у падпарадкаванне Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь[4]. У 1995 годзе на прадпрыемстве выраблялася каля 700 найменняў прадукцыі з шліфаванага свінцовага хрусталя, каляровага і бясколернага шкла[1]. У 1999 годзе завод быў пераўтвораны ў вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства (ВРУП)[4].

У сярэдзіне 1990-х гадоў пазначыліся тэндэнцыі да павелічэння аб’ёмаў паставак прадукцыі ў краіны СНД.

Таксама Барысаўскі хрусталёвы завод стаў удзельнікам еўрапейскай праграмы «Партнёрства дзеля Прагрэсу» і атрымаў «Гран-Пры» (Італія, 1998 год).

У 1998 годзе шырока адсвяткавалі 100-годдзе з дня заснавання шклозавода. Была выпушчана серыя вырабаў з юбілейным надпісам.

Прадпрыемства пачало набіраць абароты, а таксама праводзіць мадэрнізацыю вытворчасці. Было асвоена больш за 2000 новых форм вырабаў.

У 2003 годзе пачаўся выпуск эксклюзіўнай групы вырабаў. Адноўлена вытворчасць ваз вышынёй больш за 1 метр і масай да 30 кг. Сярод маладых майстроў — мастачка Алена Атрашкевіч, чые творы зараз знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

У 2005 годзе была праведзена рэканструкцыя печы № 1 з прыстасаваннем трох выпрацоўных басейнаў, што дало магчымасць палепшыць якасць шкломасы і знізіць расход газу на 25-30 %.

Якасць барысаўскага хрусталя значна палепшылася дзякуючы ўведзенай у эксплуатацыю новай печы ўдасканаленай канструкцыі. Эфект быў дасягнуты і ў энергаспажыванні: эканомія газу на варэнні хрусталю склала 20 % (2008 год).

У сярэдзіне 2000-х гадоў на прадпрыемстве пачаўся мантаж новай тэхналагічнай лініі па вытворчасці вырабаў з медыцынскага шкла. У праект уклалі 58 млрд рублёў (каля 30 млн долараў), але пасля запуску лініі высветлілася, што прадукцыя неканкурэнтаздольная, і прадпрыемства стала стратным[5]. Дадатковымі фактарамі, што негатыўна паўплывалі на стан прадпрыемства, называюцца аварыя, якая вывела з ладу печ па вытворчасці борасілікатнага шкла, і адсутнасць кваліфікаваных спецыялістаў па працы з дадзеным выглядам прадукцыі[6]. Акрамя таго, не быў раней прадуманы збыт гатовай прадукцыі[7]. У 2013 годзе для прадпрыемства быў усталяваны ахоўны перыяд, праводзілася санацыя[8]. Было прынята рашэнне падзяліць прадпрыемства на вытворцаў хрусталёвых і шкляных вырабаў (ААТ «Барысаўскі хрусталь» і ААТ «Белмедшкло»), але да канца 2018 года рэарганізацыя не была праведзена[5], нягледзячы на тое, што частка маёмасці Хрустальнага завода была перададзена новым кампаніям у якасці ўкладу ў статутны фонд[9]. Станам на 2020 год маёмасць прадпрыемства распрадавалася[8].

Remove ads

Узнагароды

Thumb
Ваза мастака Алены Атрашкевіч-Златковіч, выкананая на Барысаўскім хрустальным заводзе. Экспазіцыя Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

Лепшыя ўзоры барысаўскіх вырабаў 2000-х гадоў экспанаваліся ў 24 краінах свету, былі адзначаны медалямі і дыпломамі на міжнародных выстаўках і кірмашах[10].

  • 2008 Выстава «PRIMUS: АМБІЕНТЭ УКРАІНА». Дыплом I ступені за высокі мастацкі густ і арыгінальны дызайн.
  • 2008 Дыплом VII Нацыянальнай выставы Рэспублікі Беларусь у Латвіі.
  • 2009 Дыплом V Міжнароднай выставы «УзАграЭкспа 2009», Узбекістан.
  • 2009 Сертыфікат IX Універсальнага рэгіянальнага гандлёва-прамысловага выставачнага форуму Арменіі.
  • 2009 XI Міжнародны форум «PRIMUS: АМБІЕНТЭ УКРАІНА». Дыплом за шматгадовы вопыт вырабу і шырокі мадэльны шэраг вырабаў са шкла і хрусталю.
  • 2010 Нацыянальная выстаўка Рэспублікі Беларусь у Сербіі. Дыплом за актыўны ўдзел у выставе.
  • 2010 Міжнародная выстаўка-кірмаш «PRIMUS EXHIBITIONS GROUP». Ганаровы дыплом за развіццё і ўвасабленне ўкраінскіх традыцый на пасудным рынку Украіны.
Remove ads

Памяць

На тэрыторыі завода раней знаходзіўся музей, у якім у якасці экспанатаў выстаўлялася прадукцыя прадпрыемства. Пасля ліквідацыі прадпрыемства экспанаты былі часткова прададзены, астатнія перададзены ў Барысаўскі аб’яднаны музей.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads