Беларуска-французскія адносіны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларуска-французскія адносіны
Remove ads

Беларуска-французскія адносіны — адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Францыяй.

Хуткія факты Беларуска-французскія адносіны ...

3 студзеня 1992 года Французская Рэспубліка афіцыйна прызнала незалежнасць Рэспублікі Беларусь. Дыпламатычныя адносіны ўстаноўлены 25 студзеня 1992 года. У сакавіку 1992 года ў Парыжы адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь, у маі 1992 года — Пасольства Францыі ў Мінску.

11 — 13 ліпеня 1996 года адбыўся візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ў Францыю — першы афіцыйны візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў краіны далёкага замежжа. 11 ліпеня 1996 года ў ходзе візіту быў падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве і паразуменні паміж Рэспублікай Беларусь і Французскай Рэспублікай.

Міжпарламенцкае беларуска-французскае супрацоўніцтва ажыццяўляецца ў рамках парламенцкіх груп дружбы. У Нацыянальным сходзе Францыі ў кастрычніку 1993 года была створана парламенцкая група дружбы «Францыя — Беларусь».

У 2012—2019 гадах паслом Беларусі ў Францыі быў Павел Латушка.

Развіваецца супрацоўніцтва пародненых гарадоў Беларусі і Францыі: Мінск — Ліён, Гомель — Клермон-Феран, Гродна — Лімож, Магілёў — Вілербан, Брэст — Брэст, Порт-сюр-Сон, Наваполацк — Шафай, Жывор.

Найбольш знакавай культурнай падзеяй стала правядзенне ў красавіку 2002 года ў Парыжы ў Цэнтры П’ера Кардэна Дзён культуры Беларусі ў Францыі.

Прадстаўнікі культуры Францыі удзельнічалі ў Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад», іншых культурных мерапрыемствах. У верасні 2012 года адкрылася выстава «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі».

У кастрычніку 2021 года пасол Францыі ў Мінску быў высланы з Беларусі[1].

У 2023 годзе Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ[2]

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads