Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна
беларуская дзяржаўная ВНУ From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (БрДУ імя А. С. Пушкіна) — вышэйшая навучальная ўстанова ў г. Брэсце.
У цяперашні час навучанне вядзецца па трох профілях: навуковаму, гуманітарнаму і педагагічнаму. На 52 кафедрах універсітэта працуюць каля 560 выкладчыкаў, сярод якіх 20 дактароў навук і прафесараў, 240 кандыдатаў навук і дацэнтаў.
Remove ads
Гісторыя
Брэсцкі настаўніцкі інстытут

Брэсцкі настаўніцкі інстытут быў створаны ў жніўні 1945 года ў адпаведнасці з пастановай Савета Народных Камісараў БССР ад 6 чэрвеня 1945 года з мэтай падрыхтоўкі настаўнікаў для 1–7 класаў школы. Інстытут атрымаў будынак былой мужчынскай гімназіі, узведзены ў 1903 годзе, дзе раней размяшчаўся ваенны шпіталь (вуліца Міцкевіча, 28). У яго структуры былі фізіка-матэматычнае, прыродазнаўча-геаграфічнае, гістарычнае, беларускай мовы і літаратуры і рускай мовы і літаратуры аддзяленні, а таксама пяць кафедраў. У першы навучальны год працавалі 18 выкладчыкаў, у тым ліку адзін кандыдат навук, і навучалася 51 студэнт. Першым рэктарам быў заслужаны настаўнік БССР Іван Паўлавіч Вольскі[2].
Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна
4 чэрвеня 1949 года інстытуту прысвоілі імя А. С. Пушкіна, а 6 кастрычніка 1950 года загадам Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР ён быў пераўтвораны ў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна, які рыхтаваў настаўнікаў з вышэйшай адукацыяй для сярэдніх школ. Павышэнне статусу навучальнай установы суправаджалася ростам колькасці студэнтаў, павелічэннем колькасці кафедраў і факультэтаў, а таксама паляпшэннем якаснага складу выкладчыкаў. У 1977 годзе ў інстытуце налічвалася 26 кафедраў і 6 факультэтаў, у 1985 годзе — 30 кафедраў і 6 факультэтаў.
Матэрыяльная база ўстановы паступова паляпшалася: у 1960 годзе да галоўнага корпусу прыбудавалі аб’ём са спартыўнай залай, у 1962 годзе надбудавалі трэці паверх, а 30 жніўня 1984 года адкрыўся новы сяміпавярховы корпус на бульвары Касманаўтаў, 21[2], узведзены па праекце архітэктараў Р. Будзько, А. Казюкова, С. Палешчука, І. Карвата[3].
У часы незалежнасці
З 1991 года пачалася падрыхтоўка аспірантаў па чатырнаццаці спецыяльнасцях, а ў 1997 годзе быў створаны савет па абароне кандыдацкіх дысертацый[2].
20 жніўня 1995 года ў адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь педінстытут перайменавалі ў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна[2].
Станам на 1999 год у яго структуры было дванаццаць факультэтаў: філалагічны, педагагічны, дашкольнага выхавання, замежных моў, геаграфічны, біялагічны, фізічны, матэматычны, гістарычны, юрыдычны, фізічнага выхавання і даўніверсітэцкай падрыхтоўкі. Універсітэт мае шэсць навучальных карпусоў, тры інтэрнаты, аграбіялагічную станцыю на тэрыторыі былога форта IX, базамі палявой практыкі ў вёсцы Пескі Кобрынскага раёна і вёсцы Тамашоўка Брэсцкага раёна, а таксама спартыўна-аздараўленчым лагерам і майстэрнямі[2].
З 1997 года лакальная камп’ютэрная сетка ўніверсітэта падключана да інтэрнэту, што істотна палепшыла інфармацыйнае забеспячэнне навучальнага працэсу. Бібліятэка ўніверсітэта мае каля 700 тысяч экзэмпляраў (станам на 2014 год), атрымлівае каля 400 назваў перыядычных выданняў і абслугоўвае каля дзесяці тысяч чытачоў[2].
У 2024 годзе ўніверсітэт пачаў набор па дзвюх новых спецыяльнасцях «Бізнес-адміністраванне» (на базе юрыдычнага факультэта) і «Геаграфія» (на базе факультэта прыродазнаўства)[4].
Remove ads
Культурна-асветная дзейнасць

Пры ўніверсітэце дзейнічаюць біялагічны музей (з 1954 года), этнаграфічны і геалагічны музеі. 1 снежня 2010 года быў адкрыты вучэбна-метадычны комплекс «Зімовы сад». У ВНУ працуе больш за дваццаць калектываў мастацкай самадзейнасці і клубаў па інтарэсах[2].
На філалагічным факультэце створаны адукацыйна-асветны цэнтр імя Уладзіміра Андрэевіча Калесніка (1922—1994), кандыдата філалагічных навук і першага прафесара ўніверсітэта[2].
Ва ўніверсітэце працуе рэдакцыйна-выдавецкі аддзел. ВНУ выдае вучэбную і навукова-метадычную літаратуру, зборнікі «Вучоныя запіскі», газету «Берасцейскі ўніверсітэт», навукова-тэарэтычны часопіс «Веснік Брэсцкага ўніверсітэта»[2].
Remove ads
Структура
У структуры ўніверсітэта 9 факультэтаў:
- факультэт прыродазнаўства;
- гістарычны факультэт;
- псіхолага-педагагічны факультэт;
- сацыяльна-педагагічны факультэт;
- факультэт замежных моў;
- факультэт фізічнага выхавання і спорту,
- фізіка-матэматычны факультэт;
- філалагічны факультэт;
- юрыдычны факультэт.
Дзейнічае бакалаўрыят, магістратура і аспірантура. Дзейнічае Савет па абароне кандыдацкіх дысертацый.
Студэнцкі гарадок
Студэнцкі гарадок створаны ў 2004 годзе. У склад студэнцкага гарадка ўваходзяць інтэрнат № 1 (вул. Леніна, 68), інтэрнат № 2 (вул. Дзяржынскага, 3), інтэрнат № 3 (вул. Пісьменніка Смірнова, 17), інтэрнат № 4 (корпус № 1) (вул. Пушкінская, 100), інтэрнат № 4 (корпус № 2) (вул. Пушкінская, 100)[5].
Рэктары
- Пётр Паўлавіч Дзема (1946—1948);
- Міхаіл Канстанцінавіч Кірылаў (1948—1952);
- Васіль Сцяпанавіч Серафімаў (1952—1958);
- Мікалай Міронавіч Івашэнка (1958—1964);
- Васіль Рыгоравіч Доркін (1964—1968);
- Сяргей Адамавіч Гусак (1968—1969);
- Георгій Пятровіч Андраюк (1970—1989);
- Васіль Аляксеевіч Сцепановіч (1989—1999);
- Уладзімір Анесціевіч Плецюхоў (1999—2002);
- Мечыслаў Эдвардавіч Часноўскі (2002—2014);
- Ганна Мікалаеўна Сендзер (2014—2023);
- Юры Пятровіч Голубеў (з 28 ліпеня 2023 года).
Remove ads
Вядомыя выпускнікі
- Вольга Іванаўна Бельская (нар. 1979) — беларускі мастак.
- Максім Альбертавіч Багдасараў (нар. 1973) — беларускі геолаг.
- Алесь Зайка (1948—2018) — беларускі краязнавец.
- Вера Якаўлеўна Ляшук (нар. 1933) — беларускі мовазнавец.
- Галіна Мікалаеўна Малажай (1938—2005) — беларускі мовазнавец.
- Васіль Іванавіч Сянкевіч (нар. 1959) — беларускі мовазнавец.
- Міхась Тычына (нар. 1943) — беларускі літаратуразнавец.
- Ганна Вадзімаўна Шарэвіч (нар. 1985) — беларуская шахматыстка.
- Павел Аляксандравіч Пернікаў (нар. каля 1992) — беларускі вікіпедыст, праваабаронец і музычны менеджар.
- Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк — беларуская актывістка.
Remove ads
Зноскі
- Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ГРУДНИЦКИЙ, Сергей. В 2024 году БрГУ имени Пушкина начнет набор по двум новым специальностям (руск.) . www.sb.by (12 студзеня 2024). Праверана 21 сакавіка 2024.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads