Будынак гарадскога тэатра (Мінск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Будынак гарадскога тэатра (Мінск)map
Remove ads

Будынак гарадскога тэатра — будынак, які быў пабудаваны па праекце архітэктараў Караля Казлоўскага і Канстанціна Увядзенскага для мінскага гарадскога тэатра. Цяпер у ім змяшчаецца Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

Хуткія факты Будынак гарадскога тэатра ў Мінску, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Будаўніцтва

Thumb
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ў час акупацыі Беларусі, чэрвень 1943. Фотаздымак Бундэсархіву

Урачыстая закладка адбылася 26 чэрвеня 1888 года (па ст. ст.). Вялікі князь Уладзімір Аляксандравіч  (руск.) і Вялікая княгіня Марыя Паўлаўна  (руск.), як адзначыў гісторык А. Смародскі, кінулі на месца падмурка некалькі залатых манет і паклалі на іх па цагліне. Протаіерэй Петрапаўласкай царквы Смоліч адслужыў малебен  (руск.). Будаўніцтва вялося паводле праекту арх. К. Казлоўскага пад кіраўніцтвам інжынераў К. Увядзенскага і В. Мандражы, тэхналагічнае аснашчэнне сцэны — С. Цыранкевіча, работамі па апрацоўцы інтэр'ераў кіраваў архітэктар В. Маас. Губернскі тэатр адкрыўся 5 чэрвеня 1890 года.

Будынак да Вялікай Айчыннай вайны

У будынку тэатра адбыліся І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту 7—17(20—30) красавіка 1917 г., І з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў 20—23.4(3—6.5).1917 г., II з’езд армій Заходняга фронту 20—25.11(3—8.12).1917 г., І Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў 2—3.2.1919 г., на якім была прынятая 1-я Канстытуцыя БССР.

Паваенная рэканструкцыя

Thumb
Паштовая марка Беларусі

У 1949 г. рэканструкцыя інтэр'ераў выкананая паводле праекту архітэктара Г. Заборскага. У 1956—58 гг. будынак тэатра быў рэканструяваны (арх. А. Духан) з унясеннем значных змен[1]. На галоўным фасадзе надбудаваныя бакавыя крылы да другога паверху[1], перапланаваны шэраг дапаможных памяшканняў.

Рэканструкцыя 2010 года

Thumb
Рэстаўрацыя тэатра ў 2012 годзе

Летам 2010 года пачалася рэканструкцыя будынка Купалаўскага тэатра. Увесь гэты час спектаклі ішлі на чужых пляцоўках. Зноў для гледачоў тэатр адкрыўся 29 сакавіка 2013 года. У выніку будынак змяніўся звонку і ўнутры. Пасля рамонту Купалаўскі тэатр атрымаў першапачатковы выгляд: зрабіўся такім, якім яго некалі спраектаваў і пабудаваў архітэктар Караль Казлоўскі.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
План гарадскога тэатра паводле праекта 19 ст.

Знаходзіцца на плошчы, якая сфармавалася перад будынкам, на рагу вуліц К. Маркса і Энгельса (колішніх вуліц Падгорнай і Петрапаўлаўскай), да дваровага фасаду прылягае Аляксандраўскі сад.

Архітэктурную стылістыку будынка можна вызначыць як стылізацыю ў стылі барока. Галоўны фасад мае цэнтральна-восевую кампазіцыю[1], аформлены рустам, пілястрамі, карнізамі, люкарнамі, сандрыкамі над вокнамі, завяршаўся высокім фігурным атыкам з радам нішаў, якія ствараюць рытм аркатурнага фрыза. Дэкор бакавых фасадаў больш сціплы.

Цэнтральная частка вылучана двухпавярховым рызалітам (у ім размяшчалася фае), які завяршаўся лучковым франтонам[1]; да рызаліту прылягалі аднапавярховыя крылы — касавыя вестыбюлі. Глядзельная зала падковападобная ў плане, трох'ярусная, месцы размяшчаліся амфітэатрам, мела партэр  (руск.), ложы, бельэтаж і балкон; разлічаная на 550 месцаў, яна магла трансфармавацца ў залу (даўжыня 24,5 м) для баляў  (руск.). Тэатр мае развітую сцэнічную частку, артыстычныя пакоі на двух паверхах, вестыбюльную групу памяшканняў.

Плафон глядзельнай залы быў упрыгожаны размалёўкамі (арх. В. Маас) з партрэтамі А. Пушкіна, М. Гогаля, М. Глінкі, А. М. Астроўскага. Размалёўка інтэр'ераў тэатра зробленая мастакамі імператарскай Акадэміі мастацтва Ю. Рэйнбергам і Р. Венігам, мастакамі-дэкаратарамі В. Біцілевым, С. Лебядзінскім, К. Ульрыхам. На партале сцэны знаходзіўся ляпны герб Мінскай губерні. Тэатр адкрыўся 5 (17) чэрвеня 1890 года.

Remove ads

Цікавыя факты

З будынкам тэатра звязана легенда, згодна якой прыбіральня, што знаходзіцца каля тэатра (працуе па сённяшні дзень) з’яўляецца копіяй асабняка, гаспадар якога не разлічыўся з архітэктарам.

Мемарыяльныя дошкі

  • Мемарыяльная дошка ў гонар з’езда армій Заходняга фронту ўстаноўлена на будынку тэатра, дзе адбыўся з’езд, у 1967 годзе. З’езд адбыўся 20 лістапада (3 снежня) — 25 лістапада (8 снежня) 1917 года. У з’ездзе прынялі ўдзел 714 дэлегатаў, з іх 473 бальшавікі. Ганаровым старшынёй быў выбраны У. І. Ленін. У рабоце з’езда ўдзельнічалі прадстаўнікі ад ЦК РСДРП(б) і Петраградскага ВРК Р. К. Арджанікідзэ і В. Валадарскі. З’езд заявіў аб прызнаны II Усерасійскага з’езда Саветаў і выбранага ім СНК. На прапанове бальшавіцкай фракцыі галоўнакамандуючым Заходняга фронту большасцю ў 524 галасы дэлегаты выбралі А. Ф. Мяснікова. З’езд выбраў таксама Франтавы камітэт, у які ўвайшлі 80 бальшавікоў, 10 левых эсэраў, 4 меншавікі і 6 правых эсэраў і ў склад ВЦВК з’езд выбраў 20 чалавек, з іх 18 бальшавікоў[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. Беларусь, 2011. — С. 337. — 431 с. ISBN 978-985-01-0880-7.
  2. 365. Мемарыяльная дошка ў гонар з’езда армій Заходняга фронт // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1988.  Мінск.  333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
  3. 365. Мемарыяльная дошка ў гонар Першага Усебеларускага з’езда Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1988.  Мінск.  333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads