Васіль Васілевіч Осіпаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Васілевіч Осіпаў (нар. 10 лістапада 1920, в. Ініхава , Міхайлаўскі раён, Ліпецкая вобласць — 5 верасня 1989, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Хуткія факты Васіль Васілевіч Осіпаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Член КПСС з 1943 года. На фронце з кастрычніка 1941 года. Намеснік камандзіра эскадрыллі бамбардзіровачнага авіяпалка далёкага дзеяння старшы лейтэнант В. В. Осіпаў 21 чэрвеня 1944 года паміж Віцебскам і Оршай з экіпажам адбіў 4 атакі варожых знішчальнікаў, нанёс бомбавы ўдар па чыгуначнай станцыі Багушэўск. У час вызвалення Лёзненшчыны ён удзельнічаў у знішчэнні варожых аб’ектаў у Лёзне, Крынках, Стасеве, Белым Бары, Глоданках і Бабінавічах. Лятаў на бамбардіроўку ваенных аб’ектаў, жывой сілы і тэхнікі праціўніка ў раёнах Магілёва, Маладзечна, Мінска, Полацка. За гады вайны здзейсніў 212 баявых вылетаў, скінуў 204 тон бомбавага грузу.

Пасля вайны В. В. Осіпаў працягваў службу у авіяцыі, быў старшым лётчыкам-выпрабавальнікам. 12 красавіка 1961 года ўваходзіў у групу забяспячення палёту першага касманаўта. Калі стала вядома аб месцы прызямлення Ю. А. Гагарына, палкоўнік В. В. Осіпаў паляцеў туды на верталёце і даставіў героя космасу на базу[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads