Вуліца Залатая Горка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вуліца Залатая Горкаmap
Remove ads

Вуліца Залата́я Го́рка (руск.: улица Золотая Горка) — вуліца ў Савецкім раёне Мінска[1].

Хуткія факты Вуліца Залатая Горка Мінск, Агульная інфармацыя ...

Да Вялікай Айчыннай вайны на месцы вуліцы існавалі Могілкавы і Залатагорскі завулкі. Пасля вайны па колішнім прадмесці Залатая Горка пракладзена новая вуліца, якая мела назву вуліца Радыстаў. У 1987 годзе вуліца перайменавана пад сучасную назву.

Remove ads

Размяшчэнне

Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. З’яўляецца працягам вуліцы Румянцава, пачынаецца ад вуліцы Казлова, перасякае Чырваназоркавую вуліцу, з усходняга боку прымыкае Чырваназоркавы завулак, далей з заходняга боку прымыкае бульвар Мулявіна, а з усходняга Берасцянская вуліца, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Гікалы.

Забудова

  • № 4 — Рэспубліканскі шпіталь Дэпартамента фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Thumb
Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1
  • № 18 — Сярэдняя школа імя Янкі Купалы № 19 г. Мінска.
  • № 18, корпус 1 — Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Л. Александроўскай (1973, архітэктар Д. Кудраўцаў)[2].

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads