Гарадзішча (Шклоўскі раён)
аграгарадок ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарадзі́шча[1] (трансліт.: Haradzišča, руск.: Городище) — аграгарадок (да 2012 г. вёска)[2] у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфічнае становішча

Знаходзіцца за 26 км у напрамку на ўсход ад Шклова, за 56 км ад Магілёва[3], на аўтамабільнай дарозе Р70 Шклоў—Горкі[4], каля правага берага ракі Бася і месца ўпадзення ў яе ракі Чаенка[5]. Каля аграгарадка на рацэ Чаенка вадасховішча Гарадзішча.
Гісторыя
Згадваецца ў 1643 як сяло Бярозавае Гарадзішча з царквой у Басейскім войтаўстве Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛ[6]. У часы Расійскай імперыі мястэчка было цэнтрам воласці ў Горацкім павеце Магілёўскай губерні.
Падчас паўстання супраць савецкай улады ў Аршанскім і Горацкім паветах у маі 1919 г. у мястэчку знаходзіўся штаб паўстанцаў[7].
У сакавіку 1977 года да Гарадзішча далучаны суседнія вёскі Ліцвінавічы, Русакі, Старое Вільянава[8].
30 ліпеня 2006 года вёска пераўтворана ў аграгарадок.
Remove ads
Насельніцтва
Інфраструктура
У аграгарадку дзейнічае ААТ «Новагарадзішчанскае», сярэдняя школа і Дом культуры.
Славутасці
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads