Гарошак лясны
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарошак лясны[1][2], Злучы гарох[3][4] (Vicia sylvatica) — від кветкавых раслін роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Remove ads
Апісанне

Шматгадовая павойная травяністая расліна 50—200 см даўжынёй. Прылісткі са шматлікімі бахромками 4—6 мм даўжынёй; лісце з 8—10 пар лісточкаў 8—11 мм даўжынёй. Суквецце складаецца 8—25 дробных кветак[2]. Вяночак белы, з фіялетавымі жылкамі; бабы чорныя[5].
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ў большай частцы Еўропы і ўмераных зонах Азіі (у Сібіры)[5][6][7]. Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[8].
На тэрыторыі Украіны расце ў цяністых лясах і хмызняках — у лясной зоне і лесастэпе.
Ахоўваецца на тэрыторыі Уладзімірскай вобласці Расіі[8].
Галерэя
- Агульны выгляд расліны
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- plantsoftheworldonline.org . (англ.)
- npgsweb.ars-grin.gov . (англ.)
- Горошек лесной: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads