Грушанка зеленаватая
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Груша́нка зеленаватая[1] (Pyrola chlorantha) — від кветкавых раслін роду Грушанка (Pyrola) сямейства Верасовыя (Ericaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з доўгім карэнішчам. Кветаноснае сцябло вышынёй да 30 см, рабрыстае, звычайна чырванаватае, з 1—3 лускападобнымі лісцікамі. Лісце скурыстае, круглаватай формы, у прыкаранёвай разетцы, зімуючае. Кветкі зеленаватага колеру, па 2—9 у кароткай зрэджанай гронцы. Плод — адагнутая ўніз каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі ўмераных абласцей Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Добра пераносіць цень[2]. Мезафіт, алігатроф і мезатроф[2]. Расце ў хваёвых і яловых лясах[1]. Цвіце ў чэрвені—ліпені[1].
Лекавая і дэкаратыўная расліна[2]. Ахоўваецца ў шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны[2].
Сінонімы
Сінонімы паводле сайта The Plant List:
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Грушанка зеленоцветковая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads