Дайнава (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Дайнава (Пухавіцкі раён)map
Remove ads

Дайнава́[1] (трансліт.: Dajnava, руск.: Дайнова) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 3 км на захад ад Мар’інай Горкі, 55 км ад Мінска, на рацэ Цітаўка.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

На тэрыторыі паўночна-заходняй Беларусі ёсць назвы Дайноўка, Дайнава, іх звязваюць з назвай яцвяжскага племені Дайнава.

Яшчэ адна вынесеная на ўсход «Дайнава» — былы хутар (цяпер не існуе) на поўначы ад Мінска (каля вёскі Касынь), а каля яго вёска Ашмянцы. Іншая «Дайнава» (таксама не існуе) была каля Радашковічаў.

Гісторыя

Ранняя гісторыя

У 1744 годзе вёска Дзейнава ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, маёнтак Марцыбелы Агінскай-Завішы, было 35 двароў і 97 душ мужчынскага полу.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Нейкі час была ў валоданні Бурзынскіх. У 1816 годзе ўласнасць Ратынскіх[2]. У сярэдзіне XIX стагоддзя ўласнасць Крупскіх[3]. Пасля 1861 года ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета.

На канец XIX стагоддзя частка жыхароў займалася рамяством: вырабам колаў, вупражы, саней[4].

Найноўшы час

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1800 год — 33 двары, 232 жыхары
  • 1816 год — 60 двароў, 340 жыхароў
  • 1858 год — 209 рэвізскіх душ
  • 1897 год — 132 двары, 732 жыхары
  • 1908 год — 121 двор, 1073 жыхары
  • 1917 год — 200 двароў, 1037 жыхароў
  • 1960 год — 263 жыхары
  • 2002 год — 81 двароў, 193 жыхары
  • 2009 год — 286 жыхароў
  • 2019 год — 427 жыхароў[5]

Славутасці

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads