Дворышча (возера, Калінкавіцкі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дво́рышча — возера ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, за 14 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Калінкавічы, у басейне ракі Прыпяць, прыкладна за 1 км на паўночны захад ад вёскі Шарэйкі.
Плошча паверхні возера 0,11 (0,24[2]) км². Даўжыня 1,32 (1,4[2]) км, найбольшая шырыня 0,12 (0,2[2]) км, даўжыня берагавой лініі 2,6 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, стужкападобнай формы. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі пераважна высокія, пясчаныя, вышынёй да 1 м. Месцамі берагі забалочаныя[3]. Возера Дворышча злучаецца пратокай з возерам Цімошышча[4] і ручаём з возерам Малое на ўсходзе[5].
У возера водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, краснапёрка, карась, язь, лінь, акунь і іншыя віды рыб[6].
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-35-143. Выданне 1976 г. (руск.)
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 25. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads