Дзіванна скіпетрападобная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзіва́нна скіпетрападобная[1][2] (Verbascum densiflorum) — від кветкавых раслін з роду Дзіванна (Verbascum) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).
Remove ads
Назва
Дзіванна скіпетрападобная, лісік, дзівана[3], дзіванна густакветная[4].
Батанічнае апісанне


Травяністая, двухгадовая густа, мякка апушаная расліна з простым адзінкавым сцяблом 50—180 см вышынёй. Лісце лямцавае, даўгаватае або даўгавата-яйкападобнае, буйна-гародкавае. Сцябловае — чарговае, ніжні лісток — у прыкаранёвай разетцы. Кветкі жоўтыя, правільныя. Калякветнік двайны, зрослапялёсткавы. Чашачка 5—раздзельная. Вяночак даволі буйны, мае кароткую трубачку і 5—лопасцевы адгін. Тычынак 5, з іх 6 з белымі пухнатымі ніткамі. Песцік адзін. Кветкі сабраны ў густую верхавінную коласападобную гронку. Цвіце ў чэрвені — ліпені. Плод — каробачка.
Remove ads
Распаўсюджанне
Расце ў большай частцы Еўропы, у Турцыі, Марока, натуралізаваны на Мадэйры[5].
Ва Украіне расце на палянах, узлесках, палях, пясках і каля дарог — на раўніне і ў перадгор’ях Карпат, у заходнім лесастэпе, стэпе і Крыму, звычайная. Часам ўтварае суцэльныя зараснікі.
Фармакалагічныя ўласцівасці
Прэпараты з вяночкаў дзіванны ўжываюць як адхарквальны і змякчальны сродак.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 138. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Verbascum thapsiforme
- Назва Дзіванна скіпетрападобная згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- Рытов М. В. Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Remove ads
Література
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads