Дзітрыкі (Ганчарскі сельсавет)
вёска ў Ганчарскім сельсавеце Лідскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзі́трыкі[1] (трансліт.: Dzitryki, руск.: Дитрики) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ганчарскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
З падымнага рэестра шляхты Лідскага павета 1728 г. вядома Дзітрыкаўшчына ў Еленскай парафіі. Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Дзітрыкі ў складзе Беліцкай парафіі, як уласнасць князя Караля Радзівіла ў дзяржанні Статкевіча, генерал-маёра літоўскіх войскаў[2].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Remove ads
Насельніцтва
Дынаміка насельніцтва:

Транспарт
Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Ліда — Слонім.
Прыпыначны пункт Дзітрыкі размешчаны за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на лініі Баранавічы-Палескія — Ліда.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads