Жэрмэна Хэйнэ-Вагнэрэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Жэ́рмэна Хэ́йнэ-Ва́гнэрэ[3] (лат.: Žermēna Heine-Vāgnere; нар. 23 чэрвеня 1923, Рыга, Латвія) — латышская камерная спявачка (лірыка-драматычнае сапрана), оперная спявачка , педагог. Народны артыст СССР (1969). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Латвіі (1957).

Хуткія факты Жэрмэна Леапольдаўна Хэйнэ-Вагнэрэ, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1950 годзе скончыла Латвійскую кансерваторыю. У 19501975 гадах салістка Латвійскага тэатра оперы і балета.

Актыўна выступала як канцэртная спявачка. Гастралявала па гарадах СССР і за мяжой (Югаславія, Румынія, Балгарыя, Венгрыя, Ісландыя, Фінляндыя, Польшча, ГДР).

Выкладала ў Латвійскай кансерваторыі. Ганаровы прафесар Латвійскай музычнай акадэміі імя Я. Віталса (2000).

Дэпутат Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР 5-га склікання.

Remove ads

Творчасць

Дасканалае вакальнае майстэрства спалучаецца ў яе творчасці з яркім драматычным талентам. Сярод партый: Банюта («Банюта» А. Калніньша), Спідола («Агонь і ноч» Я. Медыня), Гундэга («Прынцэса Гундэга» А. Скултэ), Леанора, Дэздэмона, Ліда, Тоска, Віялета («Трубадур», «Атэла», «Аіда», «Тоска», «Травіята» Дж. Вердзі), галоўныя партыі ў операх Р. Вагнера «Тангейзер», «Лаэнгрын», «Валькірыя» і інш. Выканала партыі сапрана ў 9-й сімфоніі Л. Бетховена, «Рэквіеме» Вердзі, «Асуджэнні Фаўста» Г. Берліёза і інш.

Remove ads

Зноскі

  1. Гейне-Вагнер Жермена Леопольдовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Гейне-Вагнер Жермена Леопольдовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads