Зарыжжа

вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зары́жжа[2] (трансліт.: Zaryžža, руск.: Зарижье) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

За 28 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 258 км ад Гомеля, 35 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія

На поўдні — сетка меліярацыйных каналаў.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з амаль просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на ўсходзе далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Некрашынскі» з цэнтрам у Валосавічах, малочнатаварная ферма. Клуб, крама.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагоддзя. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года спалілі 38 двароў і забілі 63 жыхары. 56 жыхароў загінулі на фронце. 16 красавіка 1959 года перададзена са складу Колкаўскага сельсавета Капаткевіцкага раёна ў склад Ламавіцкага сельсавета Акцябрскага раёна[3].

Насельніцтва

Колькасць

  • 2011 год — 20 двароў, 34 жыхары.

Дынаміка

  • 1908 год — 8 двароў, 135 жыхароў.
  • 1940 год — 68 двароў, 289 жыхароў.
  • 1959 год — 266 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 39 двароў, 70 жыхароў.
  • 2004 год — 29 двароў, 46 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads