Кагатная гніль каранёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кагатная гніль[1] — захворванне карняплодаў (буракі, морква), якая выяўляецца ў з’яўленні белай або шаравата-попельнай цвілі, выкліканай грыбом Botrytis cinerea у комплексе з іншымі мікраарганізмамі. Кагатная гніль звычайна ўзнікае пры масавым захоўванні караняплодаў у кагатах (накрытых наземных кучах), капцах, склепах. Хутчэй паражаюцца пашкоджаныя, а таксама звялыя карняплоды.

У развіцці хваробы могуць прымаць удзел грыбкі, спадарожныя Botrytis cinerea:
- з роду Verticellum;
- Fusarium culmorum — пры пашкоджанні гэтым грыбом карняплоды цукровых буракоў страчваюць цукрыстасць і становяцца зусім непрыдатнымі для перапрацоўкі;
- Фома Рострупа (Phoma rostrupii) — узбуджальнік фамознай гнілі морквы
- Phoma betae — узбуджальнік фамознай гнілі буракоў
Remove ads
Папераджальныя меры барацьбы
- дэзінфекцыя месцаў захоўвання;
- адбор пашкоджаных карняплодаў і хуткая іх перапрацоўка;
- абарона ад завядання і іншыя
Зноскі
- Шуканаў А. С. Гнілі буракоў // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads