Канстанцін Вікенцьевіч Мацюшэўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанці́н Віке́нцьевіч Мацюшэ́ўскі (22 жніўня 1917, в. Палюдава Віцебскай губерні — 17 кастрычніка 1999) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч, старшыня Брэсцкага аблвыканкама (1964—1983), першы сакратар Магілёўскага абкама КПБ (1958—1964).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Аршанскае педагагічнае вучылішча (1938), настаўніцкі інстытут (1939), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (завочна). Член УКП(б) з 1940 г.
З 1938 года быў дырэктарам Раснянскага дзіцячага дома[2].
У 1940—1946 гадах у РСЧА. З 1946 года на партыйнай рабоце — інструктар Пінскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, загадчык Аддзелам партыйных, прафсаюзных і камсамольскіх органаў Пінскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, з 1948 года 2-і, пасля 1-ы сакратар Давыд-Гарадоцкага раённага камітэта КП(б) Беларусі. У 1956—1958 гг. першы сакратар Пінскага гаркама КПБ[3].
З 7 лютага 1958[4] па студзень 1963 года першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, пасля раздзялення абласных камітэтаў на сельскія і прамысловыя ўзначаліў Магілёўскі сельскі абласны камітэт КПБ[5], а 10 снежня 1964 года быў вызвалены ад абавязкаў Старшыні[6].
З 11 снежня 1964 года ўзначаліў Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт і быў яго старшынёй да выхаду на пенсію ў 1983 годзе.
Remove ads
Узнагароды
Зноскі
- Дзіцячы дом імя Пушкіна (руск.) Архівавана 11 красавіка 2021.
- Пинчуки и пинчане (руск.)]
- Пастанова I-га пленума Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі
- Пастанова I-га пленума Магілёўскага сельскай абласнога камітэта КП Беларусі ад 14.1.1963 года
- Пастанова XIV-й Магілёўскай абласной канферэнцыі КП Беларусі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads