Каталіцтва ў Венгрыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каталіцтва ў Венгрыі. Каталіцкая царква Венгрыі (венг.: Magyar Katolikus Egyház)— частка сусветнай Каталіцкай царквы. Каталіцтва — найбольш распаўсюджаная рэлігія ў краіне. Паводле даных агульнанацыянальнага перапісу 2001 года каталікамі лічаць сябе 5.56 мільёнаў чалавек або 54,5 % агульнага насельніцтва краіны[1]. Паводле даных сайта catholic-hierarchy.org у 2006 годзе колькасць каталікоў краіны складала 6 090 881 чалавек[2]. Большасць венгерскага каталіцкага насельніцтва належыць да лацінскаага абраду, да грэка-каталікоў сябе прылічыла 269 тысяч чалавек (2,6 % усяго насельніцтва), існуе таксама невялікая абшчына армяна-каталікоў. Паводле даследавання Мічыганскага ўніверсітэта штотыдзень царкоўныя набажэнствы ў 1991 годзе наведваў 21 % ад агульнай колькасці насельніцтва краіны[3].

Remove ads
Сучасны стан

Канстытуцыя краіны гарантуе свабоду веравызнання. Шэраг каталіцкіх святаў абвешчаны дзяржаўнымі (Вялікдзень і Велікодны панядзелак, Сёмуха і панядзелак за ёй, Дзень усіх святых — 1 лістапада, Ражство — 25 снежня, Дзень Святога Стэфана — 26 снежня).
Гісторыя

Венгры ў перыяд свайго перасялення ў Еўропу заставаліся язычнікамі. Пасля іх пасялення ў Прыдунайскай нізіне шэраг хрысціянскіх місіянераў з Захаду прадпрымаў спробы звярнуць іх у хрысціянства, аднак да пачатку XI стагоддзя яны былі беспаспяховымі. Першым хрысціянскім каралём краіны стаў Іштван I, пазней кананізаваны, як і яго сын Імрэ. У першай палове XI стагоддзя большая частка венграў прыняла хрысціянства лацінскага абраду, значную ролю ў звароце венграў адыграў Герард Венгерскі. Язычніцкая рэакцыя пасля смерці Іштвана I была хутка падушана. Вялікую ролю ва ўмацаванні пазіцый каталіцтва ў краіне адыграў кароль Ласла I, таксама пазней кананізаваны.
Аж да Рэфармацыі пераважная большасць венграў была каталікамі. Рэфармацыя ў Венгрыі дамаглася вялікага поспеху, спачатку лютэранства, а затым кальвінізм шырока распаўсюдзіліся сярод венграў, і ў сярэдзіне XVI стагоддзя Венгрыя стала пераважнапратэстанцкай краінай. Барацьба паміж каталікамі і пратэстантамі адбывалася на фоне турэцкага нашэсця, да пачатку XVII стагоддзя туркі захапілі амаль усю краіну, рэзідэнцыя главы каталіцкай царквы, архібіскупа Эстэргама, была перанесена ў Трнаву, а затым у Браціславу. На тэрыторыі асманскай Венгрыі была разбурана або ператворана ў мячэці пэўная колькасць каталіцкіх цэркваў, частка насельніцтва перайшла ў іслам. У паўночнай частцы Венгрыі (у наш час — тэрыторыя Славакіі), якая апынулася пад кантролем Габсбургаў, разгарнулася контррэфармацыя, якая праходзіла пры лідыруючай ролі ордэна езуітаў і апынулася эфектыўнай. Езуіты заснавалі мноства навучальных устаноў, уключаючы найстарэйшы ў Венгрыі ўніверсітэт, актыўна прасоўвалі каталіцкую набожнасць у народзе. Пасля вызвалення ад турак Венгрыя зноў стала пераважна каталіцкай краінай, за выключэннем усходніх рэгіёнаў, асабліва Дэбрэцэна, дзе засталіся шматлікія пратэстанцкія абшчыны.
Remove ads
Структура

Каталіцкая царква ў краіне складаецца з 4 архідыяцэзіі-мітраполіі і 9 дыяцэзій (адна з іх візантыйскага абраду). Прымас Венгрыі ўзначальвае архідыяцэзію-мітраполію Эстэргам-Будапешт. У наш час тытул прымаса Венгрыі належыць кардыналу Петэру Эрдзё. У Венгрыі арганізаваны ваенны ардынарыят, прызначаны для акармлення ваеннаслужачых-каталікоў (14 святароў). Абацтва Пананхальма мае статус незалежнага тэрытарыяльнага абацтва. Біскупы краіны абодвух абрадаў, глава ваеннага ардынарыята і абат Пананхальмы аб'яднаны ў Канферэнцыю каталіцкіх біскупаў Венгрыі.
Венгерская грэкакаталіцкая царква складаецца з дзвюх незалежных структур — дыяцэзіі Хайдударага, суфраганнай да мітраполіі Эстэргам-Будапешт і самастойнага апостальскага экзархата Мішкальц.
15 венгерскіх храмаў маюць ганаровы статус «малой базілікі»[4]. Духоўным цэнтрам краіны лічыцца Эстэргам. Найбольш вядомыя храмы краіны — Базіліка Святога Адальберта ў Эстэргаме, Базіліка Святога Іштвана і Царква Святога Мацьяша ў Будапешце, базіліка ў Эгеры, сабор Святога Міхаіла ў Веспрэме, а таксама абацтва Пананхальма.
Дыязэзіі
Статыстыка па дыяцэзіях (даныя 2006 года)[2]:
Remove ads
Зноскі
Гл. таксама
Спасылкі і крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads