Квасевіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Квасевіцкі сельсавет
Remove ads

Квасе́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Квасевічы.

Хуткія факты Квасевіцкі сельсавет, Краіна ...

Колькасць двароў — 702, колькасць жыхароў — 1312[1].

Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Альбаўскі сельсавет у складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Альба. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Верашкоўскі, цэнтр перанесены ў вёску Верашкі[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Бярозаўскага раёна. У 1964 годзе ў склад сельсавета з Бялавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Альшаніца, Квасевічы, Скураты і Хрышчановічы)[3]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Верашкоўскага сельсавета было 8 населеных пунктаў[4]. 17 лістапада 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Квасевічы, сельсавет перайменаваны ў Квасевіцкі[5]. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Косаўскага сельсавета з вёскамі Бялавічы, Заполле, Старажоўшчына і Хадоркі[6].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1035 чалавек[7], з іх 97,8 % — беларусы, 1,0 % — рускія, 0,8 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 1450 чалавек[9].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads