Кністушкі
вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кністу́шкі[1] (трансліт.: Knistuški, руск.: Книстушки) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гервяцкага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
У XVIII ст. вёска ў Рымдзюнскім войтаўстве Быстрыцкага староства Віленскага павета ВКЛ.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі.
У Першую сусветную вайну з 1915 да 1918 года мясцовасць займалі германскія войскі.
Пасля польска-савецкай вайны (1919—1921) апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, а затым з 1922 года ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы, у Гервяцкай гміне Віленска-Трокскага павета Віленскага ваяводства.
З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Да 27 сакавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Рындзюнскага сельсавета[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 1886 год — 117 чал., 14 двароў.
- 1905 год — 178 чал.
- 1909 год — 210 чал.
- 1938 год — 220 чал., 40 двароў.
- 1970 год — 133 чал.
- 1999 год — 42 чал.
- 2009 год — 20 чал.
- 2014 год — 15 чал., 12 гаспадарак.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads