Людвіг Вюртэмбергскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Людвіг Вюртэмбергскі
Remove ads

Прынц Людвіг Фрыдрых Аляксандр Вюртэмбергскі (ням.: Ludwig (Louis) Friedrich Alexander von Württemberg; 30 жніўня 1756 — 20 верасня 1817) — другі сын герцага Фрыдрыха Яўгена Вюртэмбергскага, брат імператрыцы Марыі Фёдараўны.

Хуткія факты Людвіг Вюртэмбергскі, прынц Вюртэмбергскі ...

Першапачаткова паступіў на прускую вайсковую службу і дасягнуў чыну генерал-маёра. У 1784 годзе ажаніўся з Марыяй Чартарыйскай (дачкой польскага князя Адама Казіміра Чартарыйскага), прызначаны галоўнакамандуючым літоўскай арміяй, у 1790 годзе атрымаў чын генерал-лейтэнанта. У вайне супраць Расіі 1792 года паводзіў сябе пасіўна, паказваў сябе хворым, адмовіўся ваяваць супраць расійскіх войскаў і пакінуў армію (у 1793 годзе яго жонка падала на развод і сышла ў манастыр).

У 1798 годзе ажаніўся другі раз з прынцэсай Генрыэтай Насау-Вайльбургскай; адна ўнучка прынца па матчынай лініі — Аляксандра Іосіфаўна, праўнучка — Марыя Тэкская, жонка брытанскага караля Георга V.

Ад прускага караля атрымаў ганаровае званне генерал-фельдмаршала, дзякуючы сваёй сястры, Марыі Фёдараўне — жонцы расійскага імператара Паўла I (кіраваў у 1796—1801) паступіў на рускую службу і прызначаны губернатарам Рыгі.

У 1807 годзе вярнуўся ў Вюртэмберг, прызначаны камандуючым гвардыяй і войскамі ў Вюртэмбергу.

Remove ads

Дзеці

Ад першага шлюбу (1784—1793) з Марыяй Чартарыйскай:

  • Адам (16 студзеня 1792—27 ліпеня 1847)

Ад другога шлюбу з Генрыэтай Насау-Вальбургскай:

  • Марыя Даратэя (1797—1855), жонка з 1819 года эрцгерцага Іосіфа (1776—1847)
  • Амалія Тэрэза (1799—1848), жонка з 1817 года Іосіфа, герцага Саксен-Альтэнбургскага (1789—1868)
  • Паўліна Тэрэза (1800—1873), жонка з 1820 года свайго кузена Вільгельма Вюртэмбергскага (1781—1864)
  • Елізавета Александрына (1802—1864), жонка з 1830 года прынца Вільгельма Бадэнскага (1792—1859)
  • Аляксандр (1804—1885), заснавальнік лініі герцагаў Тэкскіх.
Remove ads

Зноскі

  1. Lundy D. R. Ludwig Friedrich Alexander Herzog von Württemberg // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  2. Prinz von Württemberg Ludwig Friedrich Alexander // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q60909659'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1127581'></a>
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads