Лёзненская партызанская брыгада

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лёзненская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў маі 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Лёзненскага, Сенненскага, Чашніцкага, Бешанковіцкага, Багушэўскага, Лепельскага, Ільянскага, Крупскага і Халопеніцкага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (604 партызаны, 3 батальёны, 13 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Хуткія факты Лёзненская партызанская брыгада, Гады існавання ...
Remove ads

Склад

Брыгада была створана на базе атрадаў «Граза» (потым 1-ы), імя Чапаева (потым 2-і імя І. П. Спірыдонава) і «Буравеснік» (потым 3-і), вылучаных з партызанскай брыгады «Аляксея» (пазней партызанская брыгада імя А. Ф. Данукалава). 14-ы атрад у чэрвені 1944 года быў расфарміраваны. На дату злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

  • 4 батальёны;
  • 1-ы атрад;
  • 2-і атрад імя Спірыдонава[1];
  • 3-і атрад;
  • 4-ы атрад;
  • 5-ы атрад;
  • 6-ы атрад;
  • 7-ы атрад;
  • 8-ы атрад;
  • 9-ы атрад;
  • 10-ы атрад;
  • 11-ы атрад;
  • 12-ы атрад;
  • 13-ы атрад.
Remove ads

Камандаванне

Камандзір

  • П. І. Кірылаў

Камісары

  • А. Ц. Шчарбакоў;
  • Ц. П. Шакінка;
  • М. В. Комлеў (выконваў абавязкі);
  • К. М. Кірылаў (загінуў).

Начальнік штаба

  • І. Дз. Крупін

Гісторыя

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунцы ВіцебскСмаленск, шашэйных і грунтавых дарогах. У «рэйкавай вайне» на чыгунцы Віцебск — Орша падарвалі каля 400 рэек. У кастрычніку 1943 года ўдзельнічалі ў штурме нямецкага гарнізона ў гарадскім пасёлку Чашнікі, удзельнічалі ў Лепельскай аперацыі. Разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Смаляны (кастрычнік 1943) Чашніцкага, Багданава (люты 1944), Сенненскага, Чэрцы і Шубнікі (сакавік 1944) Лепельскага раёнаў. У маі 1944 года брыгада зрабіла баявы марш у Вілейскую вобласць, у маі — чэрвені ў Ільянскім раёне вяла баі з карнікамі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. камандзір атрада І. П. Спірыдонаў, загінуў

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads