Марозавічы (Буда-Кашалёўскі раён)

вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Маро́завічы[1] (трансліт.: Marozavičy, руск.: Морозовичи) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Марозавіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

За 5 км на поўдзень ад Буда-Кашалёва і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская[2] (на лініі Жлобін — Гомель), за 45 км ад Гомеля[2].

Гідраграфія

Рака Уза (прыток ракі Сож).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель.

Планіроўка складаецца з просталінейнай доўгай шыротнай вуліцы, да захаднага канца якой далучаецца кароткая мерыдыянальная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 50 кватэр, у якіх змесцаваліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў пасля Чарнобыльскай катастрофы.

Remove ads

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XV стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Згадваецца ў 1503 і 1526—1527 гадах у матэрыялах пра канфлікты паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай. У 1560 годзе 4 дымы, 1 служба, пустаўшчызны Белавішчына і Міхалёўшчына. У 1640-х гадах па інвентары Гомельскага староства сяло, 4 дымы, 2 службы, 5 валоў 3 каня, 2 пустаўшчызны. У 1752 годзе згадваецца ў актах Галоўнага Літоўскага трыбунала.

Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. З 1855 года дзейнічалі прадпрыемства па вытворчасці цукру, вінакурня і хлебазапасны магазін. Па рэвізскіх матэрыялах 1859 года ў валоданні памешчыка Г. В. Ляшкевіча. У 1882 годзе мелася народнае вучылішча (у 1907 годзе 58 вучняў). Па перапісу 1897 года знаходзіліся: вёска (хлебазапасны магазін) і фальварак. У 1909 годзе 880 дзесяцін зямлі, школа, млын, у Чабатовіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні.

У 1925 годзе ў Буда-Кашалёўскім раёне Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 118 жыхароў вёскі. З 16 ліпеня 1954 года адміністрацыйны цэнтр Марозавіцкага сельсавета[3]. У 1959 годзе цэнтр саўгаса «Марозавічы». Базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзетсад, аддзяленне сувязі, магазін.

Насельніцтва

  • 1886 год — 79 двароў, 514 жыхароў.
  • 1897 год — 124 двары, 734 жыхара; фальварак — 3 двары, 11 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 153 двары, 1059 жыхароў.
  • 1925 год — 275 двароў.
  • 1959 год — 423 жыхара (паводле перапісу).
  • 1999 год — 398 жыхароў, 147 двароў[2].
  • 2004 год — 135 гаспадарак, 389 жыхароў.

Памятныя мясціны

  • Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[2].

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads