Махаон (міфалогія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Махаон (стар.-грэч.: Μαχάων) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[4] знакаміты ўрач, сын Асклепія і Эпіёны (або, паводле Гесіёдзе, сын Ксанфы[5]; паводле іншай версіі, Караніды[6]), унук Апалона, брат Гігіеі, Панакеі і Падалірыя.
Лічыўся хірургам[7]. Жаніх Алены[8]. Паводле адной з версій, прывёў пад Трою 20 караблёў[6]. З братам прывёў 30 караблёў[9]. Ваяваў пад Трояй.[10]. Паранены ў баі (Іліяда)[11]. Вылечыў Філактэта[12].
Паводле адной з версій, забіты Пенфесілеяй[13]. Паводле «Малой Іліяды», забіты Еўрыпілам (сынам Тэлефа)[14]. Паводле трэцяй версіі, сядзеў у траянскім кані[15].
Бацька Алексанора[16], Сфіра[17] і Палемакрата[18]. Нестар прывёз яго косці на радзіму, яго надмагільны помнік у Герэніі (Лаканіка)[19]. Яго культ усталяваў цар Глаўк[20]. Свяцілішча сыноў Махаона Горгаса і Нікамаха ў Фарах усталяваў месенскі цар Істмій[21].
Карл Ліней назваў у яго гонар[крыніца?] аднаго з шырока распаўсюджаных матылёў сямейства паруснікаў — Papilio machaon Linnaeus, 1758.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads