Метлюжок баравы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Метлюжок баравы
Remove ads

Метлюжок баравы[1], Метлюжок лясны (Pōa nemorālis) — шматгадовая расліна; від роду Метлюжок (Poa) сямейства Метлюжковыя (Poaceae); кармавая трава.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Арэал і асяроддзе пражывання

Агульны арэал — Заходняя Еўропа, уся тэрыторыя Расіі, Малая, Цэнтральная і Усходняя Азія і Паўночная Амерыка.

Як правіла, сустракаецца ў розных тыпах іглічна-шыракалістых і шыракалістых лясоў з дуба, бука, ясеня і граба; у яловых і хваёвых лясах сустракаецца радзей. Адзначаны таксама на высакагорных лугах, выхадах гранітаў і ў далінах буйных рэк[2].

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая расліна вышынёй ад 20 да 100 см. Каранёвая сістэма павярхоўная, тонкая, разгалінаваная.

Генератыўныя парасткі гладкія, добра аблісцвенныя, утвараюць асноўную масу травастою. Лісце вузкае, плоскае, бывае ўздоўж складзенае, лінейнае, падоўжана-ланцэтападобнае, ля аснавання пашыранае, похвы светла-зялёныя, у той час як сцёблы над імі цёмна-зялёныя.

Язычок даўжынёй да 1 мм або амаль адсутнічае. Мяцёлка даўжынёй ад 3 да 15 см, больш ці менш разгалістая, зялёная або залаціста-ліловая.

Цвіценне ў чэрвені, плоданашэнне ў ліпені.

Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Найбольш магутнага развіцця расліна дасягае з 2-га года жыцця. Марозаўстойлівая, да глеб не патрабавальная.

Remove ads

Ахова

Уключаны ў Чырвоную кнігу Калмыкіі, у Расіі і ў Чырвоную кнігу Закарпацкай вобласці Украіны[3].

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Кармавая трава. Добра ядуць усе расліннаедныя жывёлы, не ўтварае вялікай зялёнай масы.

Батанічная класіфікацыя

Сінонімы

Па дадзеных The Plant List на 2013 год[4], у сінаніміку віду ўваходзяць:

  • Agrostis alba (L.) Lunell
  • Agrostis alba L.
  • Agrostis aristata Sinclair ex Steud., nom. inval.
  • Agrostis conferta Willd. ex Steud., nom. inval.
  • Agrostis cremenica Besser ex Steud., nom. inval.
  • Agrostis disticha Schweigg. ex Steud., nom. inval.
  • Aira elodes Brign.
  • Aira helodes Steud., nom. inval.
  • Aira petraea Bellardi ex Steud., nom. inval.
  • Catabrosa elodes (Brign.) Roem. & Schult.
  • Catabrosa helodes Roem. & Schult.
  • Dactylis capitata (Spreng.) Schult. & Schult.f., nom. illeg.
  • Decandolia alba (L.) T.Bastard
  • Eragrostis tenuis Steud.
  • Festuca asperrima Hornem. ex Steud., nom. inval.
  • Festuca capitata Balb. ex Spreng.
  • Festuca depauperata Bertol.
  • Milium album (L.) Lag.
  • Paneion nemorale (L.) Lunell
  • Poa acmocalyx Keng f. & L.Liu
  • Poa adjarica (Sommier & Levier) A.P.Khokhr.
  • Poa alexeenkoi (Tzvelev) Czerep.
  • Poa asperula Steud.
  • Poa balbisii Parl.
  • Poa balfourii auct.
  • Poa caespitosa Poir.
  • Poa cinerea Vill.
  • Poa coarctata Haller f. ex Gaudich.
  • Poa debilis Thuill.
  • Poa dubia Suter, nom. illeg.
  • Poa eligulata Pavlov, nom. illeg.
  • Poa firma Wormsk. ex Roem. & Schult., nom. inval.
  • Poa firmula (Gaudich.) Gray
  • Poa glaucantha Schleich. ex Gaudin
  • Poa glaucescens Roth
  • Poa gmelinii Koeler, nom. illeg.
  • Poa gracilescens Schrad.
  • Poa hypanica Prokudin
  • Poa juncea Suter
  • Poa juncoides Gaudich
  • Poa korshunensis Golosk.
  • Poa lapponica Prokudin
  • Poa marginata Willd., nom. inval.
  • Poa montana All., nom. illeg.
  • Poa muralis Honck.
  • Poa parnellii Bab.
  • Poa pilipes Keng f. ex Shan Chen
  • Poa polymorpha Wibel
  • Poa pseudocaesia Schur, nom. inval.
  • Poa pyramidalis Clairv., nom. illeg.
  • Poa rariflora Desf., nom. illeg.
  • Poa recta Willd. ex Steud., nom. inval.
  • Poa salebrosa Panz. ex Steud., nom. inval.
  • Poa scheuchzeri Suter
  • Poa scopulorum Butters & Abbe
  • Poa setifolia J.W.Zetterst., nom. illeg.
  • Poa subpolaris Kuvaev
  • Poa tenuis Clairv.
  • Poa tenuis Elliott, nom. illeg.
  • Poa ×tormentuosa Butters & Abbe
  • Poa variegata Host ex Kunth, nom. inval.
  • Vilfa alba (L.) P.Beauv.
  • Vilfa neglecta P.Beauv. ex Steud., nom. inval.
Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 100. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Метлюжок баравы: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  3. Poa nemoralis L. is an accepted name (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (23 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2018. Праверана 7 лютага 2014.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads