Мякатніца адналістая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мякатніца адналістая
Remove ads

Мякатніца адналістая[1][2] (Malaxis monophyllos) — кветкавая расліна сямейства Архідныя (Orchidaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовая жаўтавата-зялёная травяністая расліна з падземным клубнем і тонкім трохгранным, каля асновы клубнепадобна-патоўшчаным сцяблом вышынёй 6—30 см. Ліст адзіночны, прадаўгаваты або яйцападобны, даўжынёй 3—10 см, тупы або завостраны, звужаны ў доўгі сцеблаабдымны чаранок, размешчаны каля асновы сцябла. Край ліст гладкі. Кветкі дробныя, бледна-зялёныя, сабраны ў доўгую прамую шматкветкавую гронку. Губа каля асновы шырокаяйкападобная, увагнутая, на верхавінцы завостраная, з 5 жылкамі. Калякветнікі ланцэтныя, завостраныя. Плод — сухая каробачка.

Remove ads

Пашырэнне

Галарктычны трапагенны від. Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя Еўропа, Міжземнамор’е, Малая Азія, Сібір, Далёкі Усход, Манголія, Японія, Кітай, Паўночная Амерыка. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах у межах вялікай раўніннай часткі арэала. Месцы росту: сфагнавыя балоты і забалочаныя лясы (ельнікі, бярэзнікі), багністыя берагі вадаёмаў.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў чэрвені—ліпені, пладаносіць у ліпені—жніўні. Размнажэнне насеннае, зрэдку вегетатыўнае.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 80. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads