Мікалай Іванавіч Гапяёнак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Іванавіч Гапяёнак[1] (нар. 17 красавіка 1919, в. Глінішча Гарадоцкага павета Віцебскай губерні (цяпер ў складзе в. Бярозна, Стадолішчанскі сельсавет, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — 21 кастрычніка 2008, п. Моніна, Шчолкаўскі раён , Маскоўская вобласць) — ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, палкоўнік. Кандыдат ваенных навук (1959)[2]. Удзельнік Параду Перамогі 24 чэрвеня 1945 года на Чырвонай плошчы ў Маскве.
Remove ads
Біяграфія
Даваенны час
Беларус. Скончыў 9 класаў, потым аэраклуб у 1938 годзе. У 1939 г. пасля заканчэння авіяшколы грамадзянскага паветранага флоту ў горадзе Балашове. 15 кастрычніка 1939 года прызваны ў Чырвоную Армію[3]. У 1940 г. скончыў Балашоўскую ваенную авіяцыйную школу.
Вялікая Айчынная вайна
У дзеючай арміі з 22 чэрвеня 1941 года. Ваяваў на Ленінградскім, Калінінскім, Паўночна-Заходнім, Волхаўскім, Варонежскім, Сцяпным, 1-ым, 2-ім Украінскіх франтах[1].
Вайну пачаў на самалётах СБ ў 202-м бамбавальным авіяцыйным палку . З прычыны вялікіх страт у пачатку вайны, асабліва ў тэхніцы, у жніўні 1941 году разам з палком перавучыўся на новы самалёт Пе-2 , на якім прайшоў усю вайну.
Першую ўзнагароду — ордэн Чырвонай Зоркі, пілот 1-й АЭ 202-га бамбавальнага авіяцыйнага палка 263-й бамбавальнай авіяцыйнай дывізіі 1-га бамбавальнага авіяцыйнага корпуса малодшы лейтэнант М. І. Гапяёнак атрымаў 16 студзеня 1943 года за 8 паспяховых баявых вылетаў на самалёце Пе-2 на Калінінскім фронце.
Да жніўня 1943 камандзір звяна 1-й АЭ 81-га гвардзейскага бамбавальнага авіяцыйнага палка 1-й гвардзейскай бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі 1-га бамбавальнага авіяцыйнага корпуса гвардыі капітан М. І. Гапяёнак, дзейнічаючы звяном на Белгародскім і Харкаўскім напрамках знішчыў і пашкодзіў да 250 аўтамашын з войскамі і грузамі, да 20 чыгуначных вагонаў, да 5 паравозаў, да 7 платформаў з арудзіямі, да 40 танкаў, да 5 артылерыйскіх батарэй[4].
1 красавіка 1945 года намеснік камандзіра эскадрыллі 81-га гвардзейскага бамбавальнага авіяцыйнага палка 1-й гвардзейскай бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі 1-га бамбавальнага авіяцыйнага корпуса за нанесеную суперніку шкоду ў жывой сіле і тэхніцы узнагароджаны другім ордэнам Чырвонага Сцяга[5].
Капітан Гапяёнак да сакавіка 1945 здзейсніў 165 баявых вылетаў (з іх 93 з пікіравання) на бамбаванне чыгуначных эшалонаў, аэрадромаў, навал жывой сілы і тэхнікі праціўніка.
Быў камандзірам звяна, намеснікам камандзіра эскадрыллі, затым камандзірам эскадрыллі 81-га гвардзейскага Кракаўскага ордэна Суворава і Багдана Хмяльніцкага бамбардзіровачнага авіяпалка.
Прымаў удзел у нанясенні бомбавых удараў пры абароне і прарыве блакады Ленінграда, у бітве пад Курскам, у Белгарадска-Харкаўскай, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Яска-Кішынёўскай, Львоўска-Сандамірскай, Вісла-Одэрскай, Берлінскай і Пражскай аперацыях. За час Вялікай Айчыннай вайны М. І. Гапяёнак зрабіў 198 баявых вылетаў на бамбардзіроўку войск, баявой тэхнікі, апорных пунктаў, аэрадромаў, мастоў, чыгуначных і іншых аб’ектаў праціўніка[1].
За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўлены пры гэтым гераізм і адвагу М. І. Гапяёнку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза 27.06.1945 г. Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня 1945 г.
Пасля вайны
Пасля вайны М. І. Гапяёнак працягнуў ваенную службу на камандных пасадах і выкладчыцкай працы. У 1951 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію[1] і ў 1952—1976 гг. на выкладчыцкай працы ў ёй — дацэнт кафедры знішчальна-бамбавальнай і бамбавальнай авіяцыі[1][6].
У 1959 годзе[7] абараніў дысертацыю на суісканне звання Кандыдат ваенных навук. З 1979 палкоўнік М. І. Гапяёнак — у запасе.
Жыў у Моніна Шчолкаўскага раёна Маскоўскай вобласці. Памёр 21 кастрычніка 2008 года. Пахаваны на Монінскіх мемарыяльных могілках.
Remove ads
Узнагароды і памяць
Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі, ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» I ступені.
На доме, дзе жыў Герой, у пасёлку п. Моніна па вуліцы Маслава, дом 5, устаноўлена мемарыяльная дошка
Зноскі
- Гапеёнок Николай Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 137-138. — 737 с.
- Командный факультет. Военно-Воздушная академия имени Ю. А. Гагарина. Москва. 2007 год. ЗАО СП «Контакт РЛ». −367с. / стр. 356
- Командный факультет. Военно-Воздушная академия имени Ю. А. Гагарина. Москва. 2007 год. ЗАО СП «Контакт РЛ». −367с. / стр. 123
- Командный факультет. Военно-Воздушная академия имени Ю. А. Гагарина. Москва. 2007 год. ЗАО СП «Контакт РЛ». −367с. / стр. 123
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads