Настольныя гульні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Настольныя гульні — гэта гульні, у якіх некалькі карыстальнікаў гуляюць на звычайным або спецыяльна аздобленым стале з выкарыстаннем матэрыяльных прылад, такіх як гульнявое поле, карткі, косткі і фігуркі.
Паводле спосабу ўзаемадзеяння гульцоў падзяляюцца на спаборніцкія, кааператыўныя і «адзін супраць усіх». Паводле жанраў падзяляюцца на абстрактныя, еўрапейскія, амерыканскія, варгеймы, сацыяльныя і ролевыя гульні.
Паводле выкарыстаных прылад сярод настольных гульняў можна вылучыць наступныя катэгорыі:
- Картачныя гульні: дурань, покер, блэкджэк
- Калекцыйныя картачныя гульні: Pokemon, Magic The Gathering
- Гульні на дошцы:
- Гульні ў косці: покер на касцях, крэпс
- Гульні на паперы: крыжыкі-нулікі, марскі бой, кропкі
- Ролевыя гульні: Dungeons & Dragons, Cyberpunk, Ars Magica, Vaesen
- Гульні з касцяшкамі: даміно, маджонг, «гульня ў 15»
Remove ads
Беларускія настольныя гульні
Беларускія настольныя гульні выдаюць кампаніі OZ.BY, студыя Kubik, культурніцкая прастора Арт Сядзіба, выдавецтва «Гутэнберг»[1]. Студыя Kubik вядомая беларускамоўнымі гульнямі на гістарычную тэматыку, такімі як «Тутэйшыя» і «Паўстанцы», а таксама гульнямі для вывучэння беларускай мовы[2][3].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads