Нача Фернандэс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нача Фернандэс
Remove ads

Хасэ Ігнасіа Фернандэс Іглесіяс (ісп.: José Ignacio Fernández Iglesias; нар. 18 студзеня 1990, Мадрыд), больш вядомы як Нача (ісп.: Nacho) — іспанскі футбаліст, абаронца клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Іспаніі.

Хуткія факты Нача, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Ураджэнец Мадрыда. Выхаванец школы клуба «Рэал Мадрыд», у якую паступіў ва ўзросце 10 гадоў. Дэбютаваў за рэзервовую каманду ў сезоне 2008/09 у Сегундзе B, згуляў там дзве сустрэчы ў тым сезоне. Усяго адгуляў два поўных сезоны ў Сегундзе. 23 красавіка 2011 года дэбютаваў у асноўным складзе «Рэала» ў матчы чэмпіянату Іспаніі супраць «Валенсіі», у якім «каралеўскі клуб» перамог з лікам 6:3, адгуляўшы ўвесь матч ад пачатку і да канца. Другі матч правёў праз тыдзень, але яго клуб сенсацыйна прайграў «Рэалу» з Сарагосы.

Летам 2011 года прыняў удзел у паўночнаамерыканскім турніры, гуляў у матчах супраць «Лос-Анджэлес Гэлаксі», «Гвадалахары» і «Філадэльфіі Юніён». 2 верасня 2012 года афіцыйна атрымаў футболку з нумарам 27, але па рашэнні Жазэ Маўрынью застаўся на некаторы час у рэзервовым клубе.

27 лістапада 2013 года на 27-й хвіліне замяніў Хесэ ў групавым матчы Лігі xэмпіёнаў, бо Серхіа Рамас быў выдалены.

У ліпені 2014 года Нача Фернандэс і каралеўскі клуб дасягнулі пагаднення аб падаўжэнні кантракта на шэсць гадоў[4].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У складзе юнацкай зборнай Іспаніі выйграў чэмпіянат Еўропы да 17 гадоў у 2007 годзе, заваяваў сярэбраны медаль на чэмпіянаце свету ў тым жа годзе.

Прыняў удзел на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Ізраілі, дзе іспанцы выйгралі чэмпіянат.

Асабістае жыццё

Нача мае брата Алехандра (Алекса), таксама футбаліста.

31 мая 2014 года ажаніўся са сваёй даўняй сяброўкай Марыяй Картэс. 13 мая 2015 года ў пары нарадзілася дачка Алехандра Фернандэс Картэс.

Дасягненні

«Рэал Мадрыд»:

Іспанія:

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads