Парыж-Саклейскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Парыж-Саклейскі ўніверсітэт (фр.: Université Paris-Saclay) — французская дзяржаўная эксперыментальная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Універсітэт заснаваны 6 лістапада 2019 года як дзяржаўная эксперыментальная ўстанова навуковага, культурнага і прафесійна-адукацыйнага характару. Ён з’яўляецца адным з 12 парыжскіх універсітэтаў, спадчыннікам Універсітэта Парыж-Поўдзень.
Да лістапада 2019 года Парыж-Саклейскі ўніверсітэт быў супольнасцю ўніверсітэтаў і ўстаноў. Яго першапачатковая мэта заключаецца ў тым, каб стаць цэнтрам навучання і даследаванняў прамысловага кластара Парыж-Сакле.
У перспектыве ўніверсітэт павінен зліцца з двума сваімі асацыяванымі членамі, Версальскім універсітэтам і Універсітэтам Эўры, у 2025 годзе.
З кастрычніка 2023 года ўніверсітэт з’яўляецца партнёрам IPSA па двайных дыпломах у аэракасмічнай галіне[2].
Remove ads
Зноскі
- ministère de l'Enseignement supérieur et de la Recherche data.gouv.fr: Plateforme ouverte des données publiques françaises — 2011. Праверана 15 снежня 2023.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads