Роберт Тэнісавіч Вільдфлуш

вучоны ў галіне аграхіміі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Роберт Тэнісавіч Вільдфлуш (19 сакавіка 1906, в. Мацевічы, Пухавіцкі раён — 30 ліпеня 1972) — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1955), прафесар (1956). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1965)[1].

Хуткія факты Роберт Тэнісавіч Вільдфлуш, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія і навуковая дзейнасць

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў 1929 годзе. Загадчык кафедры агранаміі і агранамічнай хіміі Беларускага садова-агароднага інстытута (1931). З 1934 г. па 1941 г. дэкан факультэта аграхіміі глебазнаўства. З 1945 г. па 1972 г. загадчык кафедры аграхіміі БСГА.

Сям’я

  • дачка Рэгіна Робертаўна Вільдфлуш (? — 2013), кандыдат сельскагаспадарчых навук
  • сын Ігар Робертавіч Вільдфлуш (нар. 1940), доктар сельскагаспадарчых навук

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы па вывучэнні і распрацоўцы прыёмаў эфектыўнага выкарыстання ўгнаенняў. Даследаваў лакальны спосаб унясення асноўнага ўгнаення на дзярнова-падзолістых суглінкавых глебах БССР[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1966), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1961), “Знак Пашаны” (1949), медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1965). На адным з карпусоў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў яго гонар устаноўлена мемарыяльная дошка[2].

Бібліяграфія

  • Дзеянне вапны і вапністамагнезіяльных сумесей на ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур. — Мн., 1933.
  • Краткий справочник по известкованию кислых почв. — Мн., 1972. (разам з І. Гарбылёвай)
  • Агрохимия: учебник / И. Р. Вильдфлуш [и др.]; под ред. И. Р. Вильдфлуша. — Минск : ИВЦ Минфина, 2013. — 704 с.

Узнагароды і памяць

Узнагароджаны ордэнам Леніна (1966), ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1961) і «Знак Пашаны», медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1965). На адным з карпусоў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў яго гонар устаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. Вильдфлуш Роберт Тенисович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 113. — 737 с.
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2018. Праверана 20 сакавіка 2019.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads