Рэзеда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэзеда[2] (Reseda) — род адна-, двух- і шматгадовых травяністых раслін сямейства рэзедовых.
Remove ads
Апісанне
Сцяблы прамастойныя або прыўзнятыя, густааблісцелыя. Лісце суцэльнае ці перыста-раздзельнае. Кветкі няправільныя, двухполыя, з падпесцікавым дыскам і адным прыкветнічкам, у канцавых пірамідальных або коласападобных гронках; чашачка 4—6-раздзельная; пялёсткі свабодныя, у адной колькасці з чашалісцікамі і чаргуюцца з імі, 2 верхнія — буйнейшыя за ніжнія. 3—11-раздзельныя, ніжнія — пераважна з адной доляй; тычынак 10—16. Плод — каробачка.
Remove ads
Арэал
Вядома каля 60 відаў (31 від[3]), пашыраных пераважна ў Міжземнамор’і. Распаўсюджана таксама ў Сярэдняй Азіі, на Каўказе. На тэрыторыі Беларусі заносныя рэзеда жоўтая (Reseda lutea) і рэзеда жоўценькая (Reseda luteola), а таксама інтрадукаваная рэзеда духмяная (Reseda odorata).
Віды

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 31 від[3]:
- Reseda alba L.
- Reseda arabica Boiss.
- Reseda aucheri Boiss.
- Reseda barrelieri Bertol. ex Müll.Arg.
- Reseda bucharica Litv.
- Reseda complicata Bory
- Reseda decursiva Forssk.
- Reseda ellenbeckii Perkins
- Reseda glauca L.
- Reseda globulosa Fisch. & C.A.Mey.
- Reseda gredensis (Cutanda & Willk.) Müll.Arg.
- Reseda inodora Rchb.
- Reseda jacquinii Rchb.
- Reseda lanceolata Lag.
- Reseda lutea L. typus[1] — Рэзеда жоўтая
- Reseda luteola L. — Рэзеда жоўценькая, ці Рэзеда фарбавальная
- Reseda media Lag.
- Reseda muricata C.Presl
- Reseda odorata L. — Рэзеда духмяная, ці Рэзеда пахучая
- Reseda orientalis (Müll.Arg.) Boiss.
- Reseda paui Valdés Berm. & Kaercher
- Reseda phyteuma L.
- Reseda pruinosa Delile
- Reseda stenostachya Boiss.
- Reseda stricta Pers.
- Reseda suffruticosa Loefl.
- Reseda tymphaea Hausskn.
- Reseda undata L.
- Reseda urnigera Webb
- Reseda villosa Coss.
- Reseda virgata Boiss. & Reut.
Яшчэ больш 120 назваў відаў маюць нявызначаны статус.
Значэнне і выкарыстанне
Фарбавальпыя, эфіраалейныя і дэкаратыўныя расліны; ёсць пустазелле. Добрыя меданосы.
Зноскі
- Звесткі пра род Reseda у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 110. — 160 с. — 2 350 экз.
- Reseda (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (14 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 24 жніўня 2016.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads