Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны
Remove ads

Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (укр.: Рада національної безпеки і оборони України, скарочана СНБА) — каардынацыйны орган па пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны пры Прэзідэнце Украіны.

Хуткія факты Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, Агульная інфармацыя ...
Хуткія факты

У адпаведнасці з артыкулам 107 Канстытуцыі Украіны СНБА Украіны каардынуе і кантралюе дзейнасць органаў выканаўчай улады ў сферы нацыянальнай бяспекі і абароны. Рашэнні РНБА ўводзяцца ў дзеянне ўказамі Прэзідэнта Украіны. Кампетэнцыя і функцыі РНБА вызначаюцца законам.

Remove ads

Функцыі

  • унясенне прапаноў Прэзідэнту Украіны адносна рэалізацыі асноў унутранай і знешняй палітыкі ў сферы нацыянальнай бяспекі і абароны;
  • каардынацыя і ажыццяўленне кантролю за дзейнасцю органаў выканаўчай улады ў сферы нацыянальнай бяспекі і абароны ў мірны час;
  • каардынацыя і ажыццяўленне кантролю за дзейнасцю органаў выканаўчай улады ў сферы нацыянальнай бяспекі і абароны ва ўмовах ваеннага або надзвычайнага становішча і пры ўзнікненні крызісных сітуацый, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы Украіны.
Remove ads

Кампетэнцыі СНБА

  • распрацоўвае і разглядае на сваіх пасяджэннях пытанні, якія ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і законамі Украіны, канцэпцыі (Асноў дзяржаўнай палітыкі) нацыянальнай бяспекі Украіны, Ваеннай дактрыны Украіны, якія тычацца сферы нацыянальнай бяспекі і абароны, і падае прапановы Прэзідэнту Украіны ў адпаведнасці са сваімі даследаваннямі;
  • ажыццяўляе бягучы кантроль дзейнасці органаў выканаўчай улады ў сферы нацыянальнай бяспекі і абароны, падае Прэзідэнту Украіны адпаведныя высновы і прапановы;
  • залучае да аналізу інфармацыі службовых асоб і спецыялістаў органаў выканаўчай улады, дзяржаўных устаноў, навуковых устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый усіх формаў уласнасці;
  • ініцыюе распрацоўку нарматыўных актаў і дакументаў па пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны, абагульняе практыку іх прымянення і вынікі праверак іх выканання;
  • каардынуе і кантралюе перавод цэнтральных і мясцовых органаў выканаўчай улады, а таксама эканомікі краіны на работу ва ўмовах ваеннага або надзвычайнага становішча;
  • каардынуе і кантралюе дзейнасць органаў мясцовага самакіравання ў межах прадастаўленых паўнамоцтваў пры увядзенні ваеннага або надзвычайнага становішча;
  • каардынуе і кантралюе дзейнасць органаў выканаўчай улады па адлюстраванню ўзброенай агрэсіі, арганізацыі абароны грамадства і забеспячэння яго жыццядзейнасці, аховы жыцця, здароўя, канстытуцыйных правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян Украіны, падтрыманні грамадскага парадку ва ўмовах ваеннага і надзвычайнага становішча і пры ўзнікненні крызісных сітуацый, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы Украіны.
Remove ads

Сакратары СНБА

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads