Усеўкраінскі рэферэндум (1991)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Усеўкраінскі рэферэндум (1991)
Remove ads

Усеўкраінскі рэферэндум (1991) — рэферэндум ва Украіне, які адбыўся 1 снежня 1991 года ў адзін дзень з першымі выбарамі прэзідэнта Украіны.

Хуткія факты

Рэферэндум быў абвешчаны 24 жніўня 1991 года разам з Актам абвяшчэння незалежнасці Украіны і зацверджаны 11 кастрычніка таго ж года пастановай Вярхоўнай рады Украіны. На рэферэндум было вынесена адно пытанне — «Ці пацвярджаеце Вы Акт абвяшчэння Незалежнасці Украіны?». У бюлетэні для галасавання быў выкладзены такі тэкст (на ўкраінскай мове):

Thumb
Бюлетэнь для галасавання

АКТ АБВЯШЧЭННЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ УКРАІНЫ

Зыходзячы са смяротнай небяспекі, навіслай над Украінай у сувязі з дзяржаўным пераваротам у СССР 19 жніўня 1991 года,
— працягваючы тысячагадовую традыцыю дзяржаўнага будаўніцтва ва Украіне,
— зыходзячы з правы на самавызначэнне, прадугледжанага Статутам ААН і іншымі міжнародна-прававымі дакументамі,
— ажыццяўляючы Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Украіны,
Вярхоўны Савет Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ўрачыста абвяшчае незалежнасць Украіны і стварэнне самастойнай украінскай дзяржавы — УКРАІНЫ. Тэрыторыя Украіны з'яўляецца непадзельнай і недатыкальнай. З гэтага часу на тэрыторыі Украіны маюць сілу выключна Канстытуцыя і законы Украіны. Гэты акт набывае сілу з моманту яго ўхвалення.

ВЯРХОЎНАЯ РАДА УКРАІНЫ
24 жніўня 1991

«Ці пацвярджаеце Вы Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны?»

Напярэдадні галасаванні Прэзідыум Вярхоўнага савета Украіны выступіў са зваротам да народа, у якім былі такія словы:

Сёння не падтрымаць незалежнасць азначае толькі адно — падтрымаць залежнасць. Але тады ўзнікае пытанне: залежнасць ад каго? Дзе тая краіна, ад якой мы горача жадаем быць залежнымі і, такім чынам, працаваць на яе? Наколькі вядома, ніводная з краін-суседзяў і ніводная з краін свету не прэтэндуе на тое, каб абвясціць Украіну залежнай ад сябе. Гэта было б недарэчна.

Такім чынам, незалежнасць. Альтэрнатывы — няма.

Толькі незалежная Украіна зможа, як раўнапраўны партнёр уступаць у любую міждзяржаўную супольнасць з суседзямі, у першую чаргу з найбольш блізкай нам Расіяй.

Зварот Прэзідыума Вярхоўнага Савета Украіны да народа Украінскай СССР напярэдадні рэферэндуму (1 снежня 1991 года) ва Украіне

Remove ads

Вынікі

Thumb
Вынікі рэферэндуму 1991 года

Акт абвяшчэння Незалежнасці Украіны быў падтрыманы ва ўсіх 27 адміністрацыйных рэгіёнах Украіны: 24 вобласці, 1 аўтаномная рэспубліка, і 2 горада са спецыяльным статусам. У бюлетэнь было ўнесена пытанне: «Ці пацвярджае Вы Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны?». У галасаванні прынялі ўдзел 84,18 % грамадзян Украіны, якія мелі права голасу (31 891 742 чалавека). 28 804 071 (90,32 %) з іх падтрымаў Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны. Такім чынам абвяшчэнне незалежнасці Украіны было пацверджана ўсенародным галасаваннем.


Больш інфармацыі Рэгіёны, Галасавалі ...
Больш інфармацыі Вобласці, асоб ...
Больш інфармацыі Украіна, 84.18% ...
Thumb Thumb
Так, падтрымліваю (%)
Не, не падтрымліваю (%)
Remove ads

Спасылкі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads